Грамадства11

Натуральны прырост насельніцтва ў Мінску за першае паўгоддзе знізіўся ў тры разы

Колькасць насельніцтва Мінска на 1 ліпеня 2011 года склала 1868 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам года павялічылася на 3,9 тыс. чалавек,
паведамляе галоўнае статыстычнае упраўленне Мінска.

Паводле звестак уліку, за студзень-чэрвень у сталіцы нарадзіліся 9732 дзіцяці, што на 5,5% менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Зніжэнне колькасці нованароджаных зафіксавана ва ўсіх раёнах Мінска, акрамя Фрунзенскага, дзе колькасць народжаных захавалася на ўзроўні студзеня-чэрвеня 2010 года.

Агульны каэфіцыент нараджальнасці ў цэлым па горадзе знізіўся і склаў на 1 тыс. чалавек насельніцтва 10,5 народжаных супраць 11,2 за аналагічны перыяд мінулага года.

За І паўгоддзе гэтага года ў Мінску памерлі 9174 чалавекі. Агульны каэфіцыент смяротнасці склаў 9,9 чалавека на 1 тыс. чалавек насельніцтва.

Натуральны прырост насельніцтва сталіцы (перавышэнне колькасці народжаных над колькасцю памерлых) імкліва скарачаецца.
У параўнанні са студзенем-чэрвенем мінулага года ён знізіўся ў 2,6 раза. Натуральны прырост быў адзначаны ў пяці раёнах горада: Фрунзенскім (507 чалавек), Маскоўскім (409 чалавек), Кастрычніцкім (132 чалавекі), Ленінскім (95 чалавек), Першамайскім (14 чалавек). У астатніх раёнах сталіцы склалася натуральнае змяншэнне насельніцтва.

У параўнанні з І паўгоддзем мінулага года колькасць памерлых у цэлым па горадзе ўзрасла на 3,3 працэнта. Рост колькасці памерлых адзначаны ва ўсіх раёнах, за выключэннем Ленінскага і Савецкага. Асноўнай прычынай смяротнасці па-ранейшаму застаюцца хваробы сістэмы кровазвароту. Ад іх памерлі 5213 чалавек, або 56,8 працэнта ад агульнай колькасці памерлых. Ад новаўтварэнняў памерлі 1726 чалавек, або 18,8 працэнта. Ад няшчасных выпадкаў, атручэнняў і траўмаў і іншых знешніх уздзеянняў загінуў 841 чалавек, або 9,2 працэнта.

За студзень-чэрвень у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных шлюбаў узрасла на 1,4 працэнта, колькасць разводаў знізілася на 0,5 працэнта. Усяго ж за І паўгоддзе бягучага года зарэгістравана 6338 шлюбаў і 3760 разводаў. У сталіцы палепшыліся суадносіны шлюбаў і разводаў: у I паўгоддзі 2011-га на 1 тыс. шлюбаў прыпадала 593 разводы, у I паўгоддзі 2010-га - 604.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць