Гісторыя2323

Усе людзі ў палоску

На смерць Мікалая Сташкевіча піша Анатоль Сідарэвіч.

На смерць Мікалая Сташкевіча піша Анатоль Сідарэвіч.

Пазаўчора на сайце часопіса „Arche“ з’явіўся тэкст надрукаванага ў “Беларускай думцы” артыкула Мікалая Сташкевіча да 95-х угодкаў Лаўрэнція Абэцэдарскага.

У пэўным сэнсе гэта апалогія Абэцэдарскага. І я мог бы нагадаць Мікалаю Сцяфанавічу Сташкевічу тое, пра што ён прамаўчаў і што аніяк не ўпрыгожвае ягонага настаўніка.

У тым тэксце мяне зацікавалі лічбы і даты.

“У сярэдзіне 1930-х гадоў, калі Абэцэдарскі пайшоў вучыцца ў БДУ, у БССР налічвалася 92 прафесійныя гісторыкі, уключаючы археолагаў і этнографаў, а таксама аспірантаў. З гэтай агульнай колькасці ўласна гісторыяй Беларусі займаліся ўсяго 15 навукоўцаў. У той жа час у аспірантуры па гістарычных спецыяльнасцях навучаліся 35 чалавек, у тым ліку па гісторыі Беларусі – толькі 3”. (“У той жа час” – як я зразумеў – у сярэдзіне 1950-х.)

І ў тым самым абзацы: “Менавіта Л.С. Абэцэдарскі разам з іншымі вучонымі ў той пасляваенны час прыклаў усе намаганні, каб гісторыя Беларусі была вылучана ў асобную і навуковую, і вучэбную дысцыпліну. ...намаганні маладога вучонага сустрэлі падтрымку кіраўніцтва і завяршыліся поспехам – у верасні 1958 года ва ўніверсітэце была створана кафедра гісторыі БССР, а Лаўрэнцій Сямёнавіч стаў яе кіраўніком”.

Тэкст Мікалая Сташкевіча я накіраваў на адрасы сарака гісторыкаў. І ад Валянціна Голубева даведаўся, што пасля паходу Лаўрэнція Абэцэдарскага ў ЦК КПБ было прынятае рашэнне захаваць на плошчы Леніна ў Менску Чырвоны касцёл.

Чытаючы тэкст Мікалая Сташкевіча, а потым паведамленне Валянціна Голубева, я згадаў, што Янка Брыль некалі сцвярджаў: бадай, усе людзі ў палоску – палоска светлая, палоска цёмная...

Тэкст Мікалая Сташкевіча я даслаў гісторыкам 17-га, а 18-га Мікалай Сцяфанавіч памёр.

Пры ягоную смерць я даведаўся сёння амаль апоўдні. І падумаў: добра, што я не напісаў ніякай рэплікі.

Тэкст Мікалая Сташкевіча стаў як бы запаветам нам, хто застаўся жывы: хлопцы, і я зрабіў нешта добрае, памятайце пра гэта.

Думаю, што мы яшчэ не раз згадаем добрыя справы Мікалая Сцяфанавіча Сташкевіча і напішам пра яго і ягоны даробак справядліва.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці1

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты44

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць