Меркаванні1313

Праляскоўскі пра прымусовую падпіску, канкурэнцыю паміж СМІ і прыватызацыю дзяржгазет

Міністр інфармацыі прыняў удзел у онлайн-канферэнцыі.

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўкі прыняў удзел у Падчас анлайн-канферэнцыі, зладжанай агенцтвам БелТА, прагучалі і «нязручныя» пытанні.

Прыватызацыя дзяржпрэсы: мы пойдзем іншым шляхам

Адказваючы на пытанне ці плануецца акцыянаванне і наступны продаж цэнтральных дзяржаўных газет, міністр адказаў: «Мы будзем ісці не зусім па гэтым шляху. Мы пойдзем па шляху стварэння холдынгаў, прасцей кажучы, выдавецкіх дамоў. Тут будзе і аптымізацыя, і г.д. Іншая справа, што няма праблемы для кагосьці стварыць сродак масавай інфармацыі ў форме акцыянернага таварыства або ў якой-небудзь іншай форме. Але некалькі дзяржаўных выданняў усё роўна будзе. Гэта звычайная практыка, ва ўсякім выпадку для постсавецкай прасторы. Калі дзяржава не возьме на сябе падтрымку выданняў для моладзі, на тэмы культуры і да таго падобных, то яны папросту не выжывуць і знікнуць. Таму пытанне аб акцыянаванні выданняў не стаіць. Пытанне стаіць пра іх узбуйненні, стварэнні выдавецкіх дамоў».

«Недасяжнасць альтэрнатыўнай інфармацыі — казкі апазіцыі»

Адзін з удзельнікаў анлайн-канферэнцыі пацікавіўся ў Алега Праляскоўскага, «калі ў студыю навін ўжо пачнуць запрашаць незалежных экспертаў і палітолагаў», бо «надакучылі ўжо дылетанцкае трызненне і хлусня вядучых».

Міністр адказаў на гэта, што ў Беларусі праходзіць маса розных мерапрыемстваў, дзе можна абмяняцца думкамі; зарэгістравана больш за 2 тысячы друкаваных выданняў, то бок выказацца ёсць дзе. Аднак «многія так званыя незалежныя эксперты проста не прыходзяць на іх, ігнаруюць прамую размову». Акрамя дзяржаўных, падкрэсліў міністр, ёсць прыватныя, незалежныя газеты, сеткавыя СМІ. А таму, на яго думку, «праблемы распаўсюджвання і атрымання альтэрнатыўнай інфармацыі ў Беларусі не існуе, і гэта вялікія казкі нашай апазіцыі, што яе ў чымсьці заціскаюць, не пускаюць кудысьці».

«Хачу жыць у той Беларусі, якую па БТ паказваць»

Другі чытач задаўся пытаннем, калі краіна пачне жыць так, як пра гэта пішуць афіцыйныя СМІ. Міністр Праляскоўскі тут загаварыў пра крайнасці і залатую сярэдзіну. Маўляў, ёсць СМІ, якія недагаворваюць, ігнаруюць недахопы (а яны, прызнае міністр, як у любой краіны, ёсць і ў Беларусі, як і станоўчыя бакі). Ёсць і другая частка журналістыкі, кажа Праляскоўскі. Тут няма ніводнага добрага слова пра краіну. Але большасць дзяржаўных СМІ, і «Советская Белоруссія» у першым шэрагу, «наводзяць шоргат на месцах, у шэрагах кіраўнікоў, чыноўнікаў». Міністр перакананы, што аб’ектыўнай крытыкі ў «СБ» паболей, чым у апазіцыйных СМІ.

«Камня на камені не пакінуць»

«Скажыце, а вы сапраўды баіцеся, што недзяржаўныя СМІ ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі не пакінуць каменя на камені ад усялякіх “СБ”?», — пытаецца чытач. Міністр адказвае: «Я не толькі не баюся, але і ўпэўнены, што ў рынкавых умовах большасць нашых газет (“Советская Белоруссія”, “7 дней” і інш) каменя на камені не пакінуць ад так званых незалежных газет. Рэйтынгі нашых выданняў нашмат вышэй, чым у так званых апазіцыйных газет, а па колькасці падпісчыкаў — гэта проста неба і зямля.

Прымусовая падпіска — гэта не да нас

Пытанне колькасці падпісчыкаў ў дзяржпрэсы, а дакладней шляхі яе павелічэння былі закранутае на прыканцы канферэнцыі. З адказу Алега Праляскоўскага вынікае што абавязковыя планы падпіскі на дзяржаўныя выданні на прадпрыемствах і ва ўстановах — гэта больш пытанне да кіраўнікоў прадпрыемстваў. «Але я не бачу нічога дрэннага ў тым, што на прадпрыемстве, у цэху будуць знаходзіцца газеты і часопісы. Гэта, на маю думку, зусім нават нядрэнна».

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць