Гісторыя114114

20 гадоў таму Беларусь стала незалежнай: відэа

25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет надаў статус канстытуцыйнага акта Дэкларацыі аб суверэнітэце. Пасля стагоддзяў каланіяльнай залежнасці Беларусь пачала ператварэнне ў паўнапраўны суб'ект міжнароднага права.

25 жніўня 1991 г. 5-я нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закону Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР».

Тым самым фактычна была абвешчана незалежнасць БССР. У тыя самыя дні рэальнае кіраўніцтва краінай перайшло ад ЦК Кампартыі да органаў заканадаўчай і выканаўчай улады.

Пасля стагоддзяў каланіяльнай залежнасці Беларусь пачала ператварэнне ў паўнапраўны суб'ект міжнароднага права. Яна ўпершыню стала ўласніцай усёй маёмасці, якая знаходзілася на яе тэрыторыі.

Як падкрэслівае ў сваёй кнізе «Сем гадоў адраджэння…» адзін з аўтараў Акта незалежнасці Сяргей Навумчык, супраць надання Дэкларацыі ад дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага акта выступіў дэпутат Лукашэнка.

Тая сесія адбывалася на трэці пасля правалу путчу ГКЧП дзень і праходзіла досыць бурна.

24 жніўня БНФ вывеў на плошчу Леніна дзясяткі тысяч людзей, а ў залу, дзе адбываліся пасяджэнні, Валянцінам Голубевым, Зянонам Пазняком і Галінай Сямдзянавай быў унесены бел-чырвона-белы сцяг,

а потым дэпутаты ад фракцыі БНФ не дапусцілі да трыбуны галоўнага камуніста Беларусі Анатоля Малафеева.

25 жніўня старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, што дагэтуль займаў пасаду намесніка старшыні.

19 верасня 1991 г. сесія Вярхоўнага Савета прыняла рашэнне называць БССР надалей Рэспубліка Беларусь, у скарочаных назвах – Беларусь.

Тады ж была прынята пастанова Вярхоўнага Савета аб дзяржаўных сімвалах. Дзяржаўным сцягам абвяшчаўся бел-чырвона-белы сцяг, гербам – «Пагоня».

Беларусы пачалі па-іншаму цаніць сваю гісторыю і сваё нацыянальнае "я".

Гэта была рэвалюцыйная перамена ў жыцці нацыі.

Каментары114

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць