Эканоміка11

Просьба пачакаць

Міністэрства фінансаў Расіі лічыць дачасным гаварыць аб змяненні графіка выдзялення крэдыту Беларусі па лініі ЕўрАзЭС.

Міністэрства фінансаў Расіі лічыць дачасным гаварыць аб змяненні графіка выдзялення крэдыту Беларусі па лініі ЕўрАзЭС

Такая рэакцыя Мінфіна Расіі адбылася пасля таго, як 25 жніўня прадстаўнік Еўразійскага банка развіцця, які кіруе сродкамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, не выключыў, што тэрміны выдзялення Беларусі другога траншу крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС могуць быць перанесеныя ў сувязі з адсутнасцю рэформ у эканоміцы.

«На думку Мінфіна Расіі, на гэты момант пакуль дачасна гаварыць аб тым, ці будзе накіраваны другі транш крэдыту па раней узгодненым графіку або пазней, — заявіў кіраўнік прэс-службы міністэрства Андрэй Мацвееў расійскаму агенцтву „Прайм“. — Рашэнне прымаецца на падставе індыкатараў ажыццяўлення мер па стабілізацыі эканомікі, вызначаных умовамі выдзялення крэдыту».

Прадстаўнік Мінфіна нагадаў, што канчатковае рашэнне павінен прымаць савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, які ўзначальвае віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын.

«Дата пасяджэння савета па гэтым пытанні пакуль дакладна не вызначана, але гэта павінна адбыцца не раней за кастрычнік гэтага года.
Лічым, што да гэтага часу гаварыць аб тым, як выконваюцца тыя ці іншыя ўмовы прадастаўлення крэдыту, дачасна», — адзначыў Мацвееў.

Ён падкрэсліў, што Мінфін пастаянна ажыццяўляе маніторынг выканання праграмы рэформ беларускім бокам, а канчатковае рашэнне па пытанні беларускага крэдыту будзе прынята сумесна краінам — членамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

У адпаведнасці з пагадненнем аб выдзяленні крэдыту ЕўрАзЭС у памеры 3 млрд. долараў ЗША Беларусь атрымае грошы некалькімі траншамі на працягу трох гадоў: 1,24 млрд. долараў у 2011 годзе, каля 800 млн. долараў — у 2012-м і 1 млрд. — у 2013-м.

Першыя 800 млн. долараў у рамках крэдыту Беларусь атрымала ў чэрвені. Другая частка крэдыту абяцана восенню. Для яе атрымання ўладам Беларусі трэба выканаць шэраг умоў, у тым ліку — праводзіць жорсткую бюджэтную палітыку і паменшыць дэфіцыт бюджэту сектара дзяржкіравання.

8 ліпеня віцэ-прэм’ер РФ Аляксей Кудрын, адказваючы на пытанні журналістаў, не выключыў, што ўмовы прадастаўлення Беларусі стабілізацыйнага крэдыту з АКФ будуць перагледжаныя, калі беларускі бок не выканае ўзятыя на сябе абавязацельствы. «У мяне склалася ўражанне, што беларускія ўлады не прымаюць дастаткова мер для выхаду з крызісу», — сказаў Кудрын.

Паводле яго слоў, адміністрацыйныя меры, якія выкарыстоўвае Мінск, не прывядуць да аздараўлення эканомікі і не могуць разглядацца як антыкрызісныя. Абмежаванне імпарту, цэн і валютных курсаў падчас крызісу недапушчальныя, падкрэсліў Кудрын. Такім чынам «хвароба заганяецца ўглыб», канстатаваў кіраўнік Мінфіна РФ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць