Эканоміка55

Нацбанк: Ніякай забароны на продаж валюты праз абменнікі няма

Нацыянальны банк катэгарычна абвяргае паведамленні, што з'явіліся ў СМІ, пра забарону камерцыйным банкам прадаваць насельніцтву наяўную замежную валюту праз абменныя пункты.

Нацыянальны банк Беларусі катэгарычна абвяргае паведамленні, што з’явіліся ў СМІ, пра забарону камерцыйным банкам прадаваць насельніцтву наяўную замежную валюту праз абменныя пункты.

«Абсалютная большасць банкаўскіх абменных пунктаў будуць ажыццяўляць аперацыі як па куплі, так і па продажы валюты», — гаворыцца ў каментары Нацбанка ў сувязі з лістом, які быў разасланы банкам 23 жніўня.

У лісце Нацбанка, нагадаем, утрымлівалася рэкамендацыя ажыццяўляць у абменных пунктах, размешчаных на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, толькі куплю наяўнай замежнай валюты з наступным накіраваннем гэтай валюты на продаж насельніцтву на сацыяльна значныя патрэбы.

Як тлумачыць Нацбанк, ліст быў падрыхтаваны ў адпаведнасці са зваротам Асацыяцыі беларускіх банкаў і накіраваны ў адрас толькі шасці сістэмаўтваральных банкаў краіны. «Названае рашэнне звязанае, перш за ўсё, з неабходнасцю ўпарадкавання сітуацыі вакол абменных пунктаў, размешчаных у буйных гандлёвых цэнтрах і на рынках. Маніторынг паказвае, што ў гэтых месцах назіраюцца чэргі з грамадзян, якія набываюць валюту, — гаворыцца ў каментары. — Пры гэтым у чэргах практычна прысутнічаюць адны і тыя ж асобы, якія з вялікай доляй верагоднасці набываюць замежную валюту для наступнага яе продажу на нерэгуляваных сегментах валютнага рынку».

Акрамя таго, лічаць у Нацбанку, «наяўнасць чэргаў каля абменных пунктаў не толькі перашкаджае нармальнай працы персаналу гандлёвых цэнтраў і рынкаў, але і стварае значныя нязручнасці для іх наведнікаў».

У сувязі з гэтым буйным беларускім банкам, якія маюць пункты абмену валюты на тэрыторыі гандлёвых цэнтраў і рынкаў, дадзена права сумесна з кіраўніцтвам гэтых гандлёвых аб’ектаў вызначыцца — ці хочуць яны выкарыстаць прапанаваны ў лісце Нацбанка рэжым працы абменных пунктаў, і ў якіх канкрэтных абменных пунктах.

«Усе астатнія абменныя пункты краіны, гэта значыць абсалютная большасць, будуць ажыццяўляць аперацыі як па куплі, так і па продажы валюты», — падкрэсліваецца ў каментары галоўнага банка краіны.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць