Грамадства

Адхілена чарговае хадайніцтва з асабістым паручальніцтвам за Бяляцкага

Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў (УДФР) Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску не задаволіла хадайніцтва віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава з асабістым паручыцельствам аб вызваленні Алеся Бяляцкага.

Пастанову аб адхіленні хадайніцтва падпісала следчы аддзела папярэдняга расследавання УДФР Таццяна Касынкіна, паведамляе праваабарончы сайт www.spring96.org. Гэтае рашэнне яна матывуе тым, што падстаў для змянення меры стрымання Бяляцкаму няма. Чаму — у пастанове не тлумачыцца.

Павел Левінаў лічыць гэта парушэннем часткі 3 артыкула 137 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, згодна з якой у выпадку адмовы ў задавальненні хадайніцтва орган, які вядзе крымінальны працэс, павінен матываваць сваё рашэнне. Віцебскі праваабаронца мае намер абскардзіць гэтую пастанову ў пракуратуры або праз суд.

Як паведамлялася раней, за вызваленне Алеся Бяляцкага пададзена ўвогуле каля 600 хадайніцтваў беларускіх грамадзян і аўтарытэтных замежных дзеячаў. Усе яны ручаюцца, што арыштаваны праваабаронца не будзе спрабаваць скрыцца ад следства ў выпадку вызвалення з-пад варты.

Некаторыя з паручыцеляў таксама атрымалі аналагічныя адмовы УДФР, дзе без усялякіх тлумачэнняў сказана: падстаў для змянення Бяляцкаму абранай меры стрымання — утрыманне пад вартай — няма.

Усё гэта сведчыць аб палітычным характары крымінальнага пераследу Бяляцкага, перакананы юрыст РГА «Беларускі Хельсінскі камітэт» Гары Паганяйла. «Алесь Бяляцкі — чарговы заложнік улады. Яна такім чынам спрабуе прадэманстраваць, што будзе з праваабаронцамі, грамадскімі актывістамі і актывістамі палітычных партый, якія не спыняць сваю дзейнасць», — заявіў юрыст у каментарыі БелаПАН.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў Мінску вечарам 4 жніўня. 5 жніўня ў дачыненні да затрыманага абралі меру стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. 12 жніўня праваабаронцу прад’явілі абвінавачанне па артыкуле 243 частцы 2 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры) і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі рэзананс. Вызвалення праваабаронцы запатрабавалі кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і іншых дзяржаў, міжнародныя праваабарончыя структуры, вядомыя грамадскія дзеячы і палітыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць