Тэатр77

Скарабагатаў пра «Аіду»: «Добра праглядаецца лінія ціску сістэмы на чалавека»

1 і 2 верасня ў мінскай Оперы — прэм’ерны паказ «Аіды». Ці ўдаўся спектакль?

1 і 2 верасня на сцэне Тэатра оперы і балета — сусветная класіка: опера Джузэпе Вердзі «Аіда». Дадае гонару тое, што гэта ўласная пастаноўка беларускага тэатра. Ці яна ўдалася?
Пра гэта карэспандэнт «НН» запытаўся ў мэтра беларускай опернай сцэны Віктара Скарабагатава.

«Гэта вельмі і вельмі складанная опера, за якую шмат хто не рызыкуе брацца, — адзначае спявак і выкладчык. — Аднак, трэба сказаць шчыра:

нашаму тэатру ўсё ўдалося. Ёсць некалькі новых рашэнняў, якія не псуюць оперу, аднак выглядаюць цікавымі. Напрыклад, вельмі добра праглядаецца лінія ціску сістэмы на чалавека — на яго пачуцці, на яго асобу.
Звычайна ўвага на гэта не звяртаецца, а тут атрымалася. Адзінае, што на сцэне трошкі цеснавата — у новай пастаноўцы выкарыстоўваецца больш людзей, чым у класічнай. Напрыклад сцэна судзілішча, якая раней праходзіла па-за сцэнай, цяпер адбываецца паралельна з арыяй Амнерыс.
Гэта сучасны погляд на пастаноўку, характэрны хутчэй для Заходняй Еўропы.

Дэкарацыі на сцэне таксама расстаўленыя незвыкла — пячора, у якой адбываецца дзеянне, стаіць не ў цэнтры сцэны, а збоку — чутно не вельмі добра, аднак на сцэне з’яўляецца больш персанажаў.

У музычным плане асабіста мне падаецца, што аркестр грае надта гучна. Аднак пасля прэм’ерных паказаў музыканты і трупа хутчэй за ўсё знойдуць „агульную мову“.

Абавязкова варта ўзгадаць Аксану Якушэвіч (у ролі Амнерыс), а па шчырасці і ўсю трупу — яны значна выраслі, бо паставіць „Аіду“ увогуле цяжка, а зрабіць гэта якасна — проста цуд», — кажа В.Скарабагатаў.

«Аіда» — знакавы твор для нашай Оперы. Паўстагоддзя не сыходзіў з яе сцэны спектакль, пастаўлены ў 1953 годзе Ларысай Александроўскай, дырыжорам Львом Любімавым і мастаком Сяргеем Нікалаевым. Сёлета была прадстаўленая новая пастаноўка, якую ажыццявілі дырыжор Вячаслаў Воліч, рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ і хормайстар Ніна Ламановіч.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць