Маладзёжныя зборныя. Беларусь згуляла ўнічыю з Босніяй + відэа
У чарговым адборачным матчы маладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2013 года па футболе зборная Беларусі 2 верасня згуляла ўнічыю 1:1 з камандай Босніі і Герцагавіны (галы: Кузьмянок, 16 — Вішча, 14). Матч адбыўся ў Барысаве.
Склад зборнай Беларусі: Вайцяховіч, Палякоў, Паліцевіч (капітан), Залескі, Куган, Краўчук (Хвашчынскі, 27; Каралюк, 73), Хлебасолаў, Кузьмянок, Скітаў (Іваноў, 89), Кендыш, Алексіевіч. Папярэджанні атрымалі Хвашчынскі (71) і Залескі (82).
Статыстыка матча (падлік УЕФА): удары па варотах — 3:18 (на карысць гасцей), з іх у створ варот — 2:9, вуглавыя ўдары — 4:9, штрафныя ўдары — 18:16.
Сёння ў групе 1 сустракаюцца таксама Кіпр і Грэцыя. Напярэдадні Германія разграміла дома
Становішча каманд: Германія — 6 ачкоў (2 матчы; розніца мячоў 11–1), Боснія і Герцагавіна — 4 (2; 4–1), Беларусь — 4 (2; 4–3), Кіпр — 3 (2; 7–4), Грэцыя — 0 (1; 2–3),
6 верасня каманда Юрыя Шуканава сустрэнецца ў Барысаве з Германіяй.
Каментары