Грамадства

Стыпендыі ў Беларусі будуць прывязаны да тарыфнай стаўкі першага разраду

Памеры стыпендый у Беларусі будуць прывязаны да тарыфнай стаўкі першага разраду. Гэта прадугледжана ўказам нумар 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў», які 6 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Указ прыняты ў мэтах павышэння сацыяльнай абароненасці навучэнцаў і студэнтаў, а таксама якасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, эфектыўнасці іх навукова-даследчай дзейнасці.

У адпаведнасці з дакументам, усе віды стыпендый устанаўліваюцца ў памерах, кратных тарыфнай стаўцы першага разраду. Такі падыход дасць магчымасць спрасціць парадак вылічэння стыпендый і будзе садзейнічаць іх аператыўнаму пераразліку. У мэтах недапушчэння зніжэння памераў стыпендый, назначаных да ўступлення ў сілу ўказа, прадугледжана іх захаванне да чарговага змянення тарыфнай стаўкі першага разраду.

Указам таксама павышаюцца памеры стыпендый асобным катэгорыям навучэнцаў.

Памер вучэбнай стыпендыі магістрантам устанаўліваецца на ўзроўні стыпедыі, што назначаецца студэнтам-выдатнікам, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы І ступені вышэйшай адукацыі.

Упарадкаваны пералік асоб, якія маюць права на назначэнне сацыяльнай стыпендыі пры асваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі да паступлення ва ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Такое права прадастаўлена дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама тым, хто прыраўнаваны да гэтай катэгорыі.

Аспірантам, якім назначана стыпендыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і якія ў межах устаноўленага тэрміну навучання абаранілі дысертацыі, у месяцы адлічэння з аспірантуры ў сувязі з яе датэрміновай абаронай стыпендыя будзе выплачвацца ў трохкратным памеры.

Указам таксама прадугледжана павялічыць на 0,4 працэнта аб’ём бюджэтных сродкаў, што накіроўваюцца на выплату надбавак за поспехі ва ўчобе, грамадскай і навуковай рабоце і аказанне матэрыяльнай дапамогі навучэнцам.

Прыняцце ўказа з’яўляецца сведчаннем таго, што клопат дзяржавы аб моладзі застаецца прыярытэтнай задачай сацыяльнай палітыкі Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША24

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША24

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць