Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Ці вязе ван дэр Ліндэн "капэрту зь пекла"?

Беларусь адзіная на кантынэнце не "ахопленая сяброўствам" ў ПАРЭ. Трэба паставіць птушку ў графе "Выхаваўчая праца з апошняй дыктатурай":) Камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Візыт старшыні ПАРЭ ван дэр Ліндэна ў Менск зусім нечаканым не назавеш. Ён дэкляраваў такі намер яшчэ летась, увосень сустракаўся ў Маскве са сьпікерам Канаплёвым. Эўрапейскі чыноўнік увесь час цьвердзіць, што ён супраць ізаляцыі Беларусі.

А хто, скажэце, за?

Можна, вядома, трактаваць гэты прыезд і як праяву палітычнай гнуткасьці. Эўропа, маўляў, скарыстоўвае сытуацыю, калі Масква прыперла рэжым да сьценкі. Вось зараз і спакусім дыктатуру выгодамі дэмакратызацыі…

Але шэраг акалічнасьцяў не дазваляе ацэньваць гэтую місію ў мажорнай танальнасьці.

Згадваю колішнюю сваю гутарку са сп. ван дэр Ліндэнам у брусэльскіх кулюарах. Ён цьвердзіў пра вялікую ролю Расеі ў беларускім пытаньні. Склалася ўражаньне, што суразмоўца належыць да тае кагорты эўрапейскіх палітыкаў, якія мэнтальна аддаюць Беларусь у зону ўплыву Крамля.

Дарэчы, нядаўна, гаворачы пра стасункі з Расеяй, ван дэр Ліндэн прамовіў сымптаматычную фразу: "...нам важна намеціць напрамак, у якім пойдзе развіцьцё дачыненьняў, і гэтая тэндэнцыя важнейшая, чым як тэмп руху". Карацей, мэта — нішто, рух — усё.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі ацэньвае гэты крок ван дэр Ліндэна вельмі скептычна. "Добры плён займее хіба што тутэйшая прапаганда", — кажа экспэрт.

Ён адзначае, што любы дыялёг мусіць мець акрэсьленыя межы. Страсбур жа не дэкляруе ў зьвязку з візытам канкрэтных патрабаваньняў у галіне выкананьня правоў чалавека. "Мінус і ў тым, што ўсё гэта адбываецца на тле поўнай недзеяздольнасьці палітычнай апазыцыі", — дадае Якаўлеўскі.

Адзначым: хіба што Мілінкевіч, раскрытыкаваны за няпэўныя заявы падчас нафтагазавай вайны, тут згуляў на апярэджаньне. Ён апрыёры ацаніў вызыт крытычна. Гэта, ва ўсякім разе, пісьменны піяр. Мілінкевіч набірае ачкі пры любым зыходзе вандроўкі эўрапейскага функцыянэра.

Хтосьці з экспэртаў схільны зьвязваць місію старшыні ПАРЭ зь меркаваным энэргетычным дыялёгам між Захадам і Менскам. Сказаў жа Лукашэнка, што дзеля энэргетычнае бясьпекі гатовы супрацоўнічаць хоць з чортам, хоць з д'яблам.

Асабіста я надта сумняваюся, што ў партфэлі ван дэр Ліндэна ляжыць пакет гарачых "прапаноў зь пекла".

Па-першае, такія візыты рыхтуюцца не адзін дзень. І гэтая вандроўка была задуманая пэўна ж яшчэ да нафтагазавай вайны.

Па-другое, у гэтага чыноўніка іншае амплюа. А сама Рада Эўропы — даволі аморфная і пярэстая структура зь вялікай бюракратычнай інэрцыяй.

Бюракратычная ж лёгіка палягае ў імітацыі працэсу. Быў некалі ў ленінскім камсамоле выраз "ахоп сяброўствам". Дзеля поўнага ахопу функцыянэры ладзілі выхаваўчую працу сярод "несаюзнай моладзі" – розных там цяжкіх падлеткаў.

Так і тут: Беларусь адзіная на кантынэнце не "ахопленая сяброўствам" ў ПАРЭ. Трэба паставіць птушку ў графе "Выхаваўчая праца з апошняй дыктатурай" :)

Словы ван дэр Ліндэна пра недапушчальнасьць ізаляцыі Беларусі гучаць правільна, але банальна. Ягоная структура не прапануе дакладнай палітычнай мэханікі ў беларускім пытаньні.

Праблема ж палягае ў тым, на якім грунце ладзіць дыялёг. Менск і пальцам не варухнуў, каб выканаць хоць найпрасьцейшыя патрабаваньні Эўропы. Візыт высокага чыноўніка са Страсбуру можа толькі дадаць тут прапагандысцкай пыхі.

На здымку: менскі аналітык Раман Якаўлеўскі (справа) добра арыентуецца ў кулюарах эўрапейскіх інстытуцыяў.

Фота з архіву аўтара.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў70

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы пачаўся суд над бандай наркагандляроў, якіх расійскія спецслужбы наймалі для дыверсій. Сярод абвінавачаных трое беларусаў4

Месцамі да +13°С. Надвор'е на апошнія дні зімы2

Lamborghini адмяняе выпуск свайго першага электрамабіля: зусім няма попыту

Ліндсі Вон расказала, як яе нагу выратавалі ад ампутацыі

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»5

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся8

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў70

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць