Спорт3131

Плей-офу не будзе

Зборная Беларусі пацярпела другую паразу ад Босніі і страціла нават тэарэтычныя шанцы на Еўра-2012, апусціўшыся на 4-е месца.

Зборная Беларусі пацярпела другую паразу ад Босніі і страціла нават тэарэтычныя шанцы на Еўра-2012. Тым часам па дадатковых паказчыках беларусаў на 4-е месца адсунула Румынія.

6 верасня ў Зеніцы падапечныя Бернда Штанге прайгралі з лікам 0:1.

На 88-й хвіліне з-за межаў штрафной вароты Юрыя Жаўнова расстраляў аднаклубнік Ігара Шытава і Паўла Няхайчыка Звездан Місімавіч («Дынама» Масква). Пас аддаў Эдзін Джэка.

Беларусы дагульвалі матч удзевяцёх. Па дзве жоўтыя карткі атрымалі і былі выдаленыя з поля Цімафей Калачоў (у першым тайме) і Аляксандр Мартыновіч.

Нагадаем, што 2 верасня беларусы былі бітыя ў Мінску 0:2.

Зборная Беларусі страціла нават тэарэтычныя шанцы на стыкавыя матчы.

Боснія:. Бегавіч, Панджа (Місімавіч, 45), Папац, Рахіміч, Муйджа, Захіравіч, Медунянін, Саліхавіч (Шціліч, 19), Луліч, Ібрычыч (Зэц, 64), Джэка.

Беларусь: Жаўноў, Кульчый, Шытаў, Верхаўцоў, Мартыновіч, Калачоў, Трубіла, Кісляк, Сітко (Варанкоў, 76), Пуціла, Карніленка (Драгун, 71).

Папярэджанні: Саліхавіч (7), Трубіла (15), Шытаў (25), Калачоў (27), Карніленка (55), Мартыновіч (79), Пуціла (88), Захіравіч (90), Драгун (90).

Выдаленні: Калачоў, 33, Мартыновіч, 84.

Сёння Люксембург выйграў у Албаніі 2:1, Румынія — Францыя — 0:0.

Становішча камандаў:

Францыя — 17 (8 гульняў; розніца мячоў 11–3)
Боснія — 16 (8; 11–7)
Румынія — 12 (8; 10–6)
Беларусь — 12 (9 — 3 перамогі, 3 нічыі, 3 паразы; 6–5)
Албанія — 8 (8; 6–10)
Люксембург — 4 (9; 3–16).

***

Беларусам засталося правесці адну гульню — 7 кастрычніка ў гасцях з Румыніяй. Толькі перамога ўздыме падапечных Штанге на 3-е месца.

Пазасталыя матчы:

7 кастрычніка

Румынія — Беларусь
Боснія — Люксембург
Францыя — Албанія.

11 кастрычніка

Албанія — Румынія
Францыя — Боснія.

***

Як гулялі беларусы ў гэтым адборы:

Францыя — Беларусь (3 верасня 2010 года) — 0:1 (Кісляк, 86), Беларусь — Румынія (7 верасня) — 0:0, Люксембург — Беларусь (8 кастрычніка) — 0:0, Беларусь — Албанія (12 кастрычніка) — 2:0 (Радзівонаў, 10, Крывец, 77);

Албанія — Беларусь (26 сакавіка) — 1:0 (Саліхі, 62), Беларусь — Францыя (3 чэрвеня) — 1:1 (Абідаль, 20-аўтагол, Малуда, 22), Беларусь — Люксембург (7 чэрвеня) — -2:0 (Карніленка, 48-пенальці, Пуціла, 73), Беларусь — Боснія (2 верасня) -- 0:2 (Саліхавіч, 22-пен, Медунянін, 24), Боснія — Беларусь (6 верасня) — 1:0 (Місімавіч, 88).

Каментары31

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць