Эканоміка11

Лукашэнка незадаволены прамаруджваннем «Мінск-Сіці»

Праблемы, звязаныя з гэтым праектам, абмяркоўваюцца сёння ў яго на нарадзе.

Інвестыцыйны праект «Мінск-Сіці» ажыццяўляецца расійскай кампаніяй «Ітэра».

«Прыцягненне не толькі замежнага капіталу ў беларускую эканоміку з’яўляецца для нас адным з прыярытэтных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, пры ўдзеле інвестараў у Беларусі выконваецца шэраг праграм, хоць іх колькасць зусім недастатковая.

«Сёння ўзнікла неабходнасць абмеркаваць далейшы лёс нашага знакавага інвестпраекта „Мінск-Сіці“.

Шчыра кажучы, ужо нават непрыстойна абмяркоўваць гэту праблему на ўзроўні прэзідэнта. Яна ўзнікае не першы раз»,
 — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ў 2008 годзе для ажыццяўлення гэтага праекта ў цэнтры сталіцы было выдзелена больш за 300 га. Прычым зямель вельмі каштоўных у плане горадабудаўніцтва.

«Гэта асноўны інвестыцыйны праект нашай краіны»,
 — падкрэсліў ён.

«Знайшлі, здавалася б, сур’ёзнага інвестара. Выдалі пад яго некалькі спецыяльных указаў Прэзідэнта. Улічваючы пажаданні кампаніі, ужо некалькі разоў пераносілі тэрміны рэалізацыі і неаднаразова прадстаўлялі розныя прэферэнцыі», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Горад, як мне дакладваюць, практычна поўнасцю ўзяў на сябе будаўніцтва сацыяльнай інфраструктуры. Іншымі словамі, былі створаны добрыя ўмовы для работы. На жаль, воз і цяпер там, да гэтага часу не вырашана пытанне вынасу за межы Мінска авіярамонтнага завода», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка запатрабаваў растлумачыць той факт,

што з 2009 года асвоена толькі 0,3 працэнта ад заяўленага аб’ёму інвестыцый.
«Ці інвестар страціў інтарэс да праекта? Ці нежаданне мясцовай улады весці канструктыўны дыялог?», — задаў рытарычныя пытанні Прэзідэнт.

«Мне патрэбна сёння аб’ектыўная карціна сітуацыі. І патрэбна сумленная адкрытая размова. Гатовы будаваць — будуйце. Не — ёсць інвестары, трэба перадаваць гэты праект тым, хто сёння можа будаваць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён сказаў, што не трэба сёння весці нейкія дадатковыя размовы аб ільготах і прывілеях. Дзяржава і так дастаткова ішла на ўступкі інвестарам па гэтаму праекту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць