Здарэнні22

МУС Беларусі ўшчыльную возьмецца за валютчыкаў

МУС Беларусі ўнёс у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў прапанову аб узмацненні адміністрацыйнай адказнасці за незаконную куплю, продаж і абмен замежнай валюты.

Прапануецца прыняць норму, якая прадугледжвае канфіскацыю ў правапарушальнікаў усіх грашовых сродкаў, якія ёсць на момант ажыццяўлення ўгоды, паведамілі БелТА ў ГУБЭЗ МУС.

Цяпер арт. 11.2. «Парушэнне ўсталяванага парадку ажыццяўлення валютных аперацый» КаАП прадугледжвае штраф ад ста базавых велічыняў (адна базавая роўная 35 тыс. рублёў). А пры канфіскацыі адбіраецца толькі тая сума, якая з’яўляецца прадметам угоды. Калі ж адказнасць будзе больш жорсткай, то сумы канфіскаваных грошай узрастуць. У міліцыі прагназуюць, што ў многіх выпадках будзе канфіскоўвацца ад 100 мільёнаў рублёў і вышэй.

Сёлета за сістэматычнае правядзенне незаконных валютна-абменных аперацый было распачата больш за 30 крымінальных справаў. Таксама складзена больш за 740 адміністрацыйных пратаколаў.

Паводле дадзеных ГУБЭЗ, сярэднядзённы абарот валюты ў абменных пунктах краіны ў ліпені гэтага года склаў 9,8 млн даляраў, тады як у ліпені 2010 — 31,9 млн даляраў. Зыходзячы з гэтых лічбаў праваахоўнікі робяць выснову, што легальны сегмент паменшыўся больш чым у тры разы, а яго нішу заняў ценявы са штодзённым абаротам не менш за 22 млн даляраў у эквіваленце. Ценявы рынак у асноўным фармуюць суб’екты гаспадарання. Наяўная валюта, набытая такім чынам, абыходзіцца ім танней за безнаяўную, якую можна набыць на міжбанку. Істотны попыт на наяўную валюту фармуюць таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якіх у рэспубліцы зарэгістравана больш за 250 тысяч.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць