Папулярны R&B-выканаўца, якога параўноўваюць з Тымберлейкам і Sisqo, упершыню ў сваёй сольнай кар’еры заспяваў па-беларуску
Для праекта «Будзьма! Тузін.
«Рэдка здараецца момант, калі можна зрабіць нешта новае там, дзе не чакаеш. Як, напрыклад, зрабіць наноў сваю песню, якая, здавалася б, ужо пройдзены этап. А тут раптам з’явілася магчымасць яе пераасэнсаваць! Канечне, я толькі за!» — адказаў Макс на прапанову перазапісаць
У 20 гадоў, ужо як саліст аркестра Гомельскай абласной філармоніі, ён скарыў «Славянскі базар», але неўзабаве з эстрады сышоў. Выканаўца ўзяў творчы псеўданім Макс Лорэнс і пачаў супрацу з Сярогам, з якім і выправіўся скараць расійскіСцэнічная кар’ера гомельскага хлопчыка Максіма Сапацькова пачалася яшчэ з конкурсаў «Усе мы родам з дзяцінства» і «Зорная ростань».
Макс, хоць і перабраўся на стала ў Маскву, кажа, што лічыць гэты горад не больш чым месцам працы. «Я проста пераязджаю з аднаго месца ў другое і жыву там, дзе можна рэалізаваць свае планы. Але пры гэтым я заўжды пачуваю сябе беларусам і з гонарам заяўляю ў той жа Маскве, што я — беларус. І прыехаў сюды з горада Гомеля». Выканаўца пэўны, што беларуская музыка можа загучаць на камерцыйных
Для праекту «Будзьма! Тузін.
«На беларускай мове гэтая песня нарадзілася наноў. Працаваць над ёй было надзвычай цікава і… няпроста. Цяжкасцяў з выкананнем— прызнаецца Макс.па-беларуску ніколі не меў, але тут язык заплятаўся, бо надта высокі тэмп чытання, досыць цяжка давалася»,
Спявак кажа, што яго надта ўсцешыў беларускі тэкст ягонай кампазіцыі: «Мова наша багатая, у ёй вельмі шмат словаў трапляецца, якія раней нават сустракаць не даводзілася. Настолькі мяккі тэкст, што нязвыкла пасля расійскай. Па выніку мушу сказаць, што для спеваў беларуская нашмат лепшая за расійскую».
Цяпер Макс Лорэнс хоча адысці ад стылістыкі клубнага R&B і рыхтуе праграму ў рэчышчы
Макс Лорэнс — Зрывае дах (муз. і сл. выканаўцы, бел.тэкст — Глеб Лабадзенка)
Ізноўку да цябе гарады,
Зноўку падзяляюць нас назаўжды дарогі і агні,
І няма цябе, як вады,
Дачакаюся сустрэчы тады, калі не будзеш маніць.
Цяжка разам быць — гэта факт,
Ды іначай быць не можа ніяк
Змірыўся з гэтым я,
І не зразумець: як жа так?
Уздымаю над сабой белы сцяг — і перамога твая.
Кожную ноч, кожны дзень
Анёлам у вачах ёсць толькі ты,
Прэч лісты у календара, адчуваю я свядомасці брак,
У гульні я гэтай застыў.
Можна ўсё скасаваць, забываць спрабаваць,
Вось толькі я не помню як,
Не магу сябе пільнаваць, зноўку боль мяне спрабуе знішчаць,
Нашто са мною ты так?
Зрывае дах,
Мне зрывае дах,
Як сплываеш ты
На сямі вятрах
Кружыцца мая галава,
Сам сябе я пачынаю злаваць, тым часам думкі паліць.
Давай завершым гэту гульню
Здаецца, што адзін наяве я сню,
Калі не хочацца сніцью.
Не ўцячы, замораны я,
З табой разам атрымалі мы знак нічога не казаць
Але губляюся, што рабіць,
Бо далібог не змагу адпусціць
А ты — мяне не кахаць.
Песню можна спампаваць тут або тут.

Каментары