Грамадства

У Баранавічах забаронены адзіночны пікет у падтрымку палітзняволеных

Баранавіцкаму актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Рыгору Грыку мясцовыя ўлады забаранілі адзіночны пікет у падтрымку палітзняволеных.

Як паведаміў БелаПАН актывіст, ён планаваў правесці акцыю пад лозунгам «За нашу і вашу свабоду» 18 верасня з 16.00 да 17.00 у вызначаным гарвыканкамам для такіх мерапрыемстваў старым парку культуры і адпачынку па вуліцы Камсамольскай. Актывіст меў намер выказаць маральную падтрымку палітычным дзеячам і грамадзянскім актывістам, асуджаным за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года ў Мінску, і прыцягнуць да іх увагу грамадскасці.

«У адказе, які я атрымаў 13 верасня ў гарвыканкаме, паведамляецца, што ў правядзенні пікета адмоўлена. Падстава — мая заява не адпавядае артыкулу 5 закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», — сказаў Грык. У той жа дзень ён накіраваў старшыні гарвыканкама заяву з просьбай канкрэтызаваць прычыну адмовы, бо лічыць, што ўсе неабходныя дакументы падаў своечасова і аформіў іх у адпаведнасці з патрабаваннем закона.

Паводле слоў Грыка, у ліпені і жніўні мясцовая ўлада забараніла два заяўленыя ім у парку адзіночныя пікеты «супраць беззаконнасці» з мэтай прыцягнуць увагу да невыканання чыноўнікамі законаў, што прыводзіць да парушэння правоў грамадзян, гарантаваных Канстытуцыяй: свабоды сходаў, права на свабоднае выказванне поглядаў, а таксама права на крытыку чыноўнікаў ва ўладзе, у тым ліку суддзяў і пракурораў.

«Адзін з пікетаў быў забаронены, таму што я не ўказаў пляцоўку, дзе будзе праходзіць акцыя. Падставай для адмовы ў правядзенні другога стала тое, што я не прыклаў да заяўкі пісьмовае абавязацельства аб заключэнні дагавораў з адпаведнымі службамі па ахове грамадскага парадку, медыцынскім абслугоўванні, прыбіранні тэрыторыі. У заяўцы на пікет 18 верасня я ўсё гэта ўлічыў. Мне здаецца, чыноўнікі шукаюць любую зачэпку, каб забараніць непажаданыя ім акцыі», — гаворыць актывіст АГП.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы9

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Ва Украіны скончыліся ракеты для СПА Patriot9

Кіраўнікі найбольшых ШІ-кампаній просяць запаволіць распрацоўку штучнага інтэлекту. Ім самім стала страшна38

У Беларусі ўжо +30°С3

Google прыбраў ШІ-інструмент Nano Banana з Google Earth ужо праз дзень пасля запуску9

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі158

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву24

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды26

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы9

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць