За 15 верасня насельніцтва здало ў банкі $14,2 млн, а купіла толькі $3,5 млн.
Пасля вызвалення курса ў мінскіх абменніках назіраецца дэфіцыт… беларускіх рублёў. Людзі масава здаюць валюту па рынкавым курсе, а вось купляць па ім — мала хто мае грошы.
Нацбанк канстатуе рост абаротаў абменнікаў:
за 15 верасня насельніцтва здало ў банкі $14,2 млн, а купіла толькі $3,5 млн.Банкі таксама набылі ў насельніцтва 2 млн еўра і 118,2 млн расійскіх рублёў, прадалі -- 700 тыс. еўра і 10,1 млн. расійскіх рублёў.
Гэта прыводзіць да зніжэння курса валют. За два дні яны знізіліся прыкладна на 200—600 рублёў.
Цяжка сказаць, ці такая тэндэнцыя захаваецца ў 20-х дня верасня, пасля здачы суб'ектамі гаспадарання падаткаў. У папярэднія месяцы гэты фактар таксама ўплываў на рынак наяўнай валюты.
Трэці дзень дадатковай сесіі таргоў на БеларускайАб’ём таргоў склаў усяго $27 мільёнаў.валютна-фондавай біржы у чарговы раз засведчыў умацаванне рубля. Цяпер курс даляра складае 8480 рублёў. Учора ён быў на ўзроўні 8500 рублёў, а ў першы дзень сесіі — 8600.
Расійскі рубель на дадатковай сесіі — 294 рубля, а еўра — 12140.
Тым часам афіцыйны курс даляра складае ўсяго 5375 рублёў, а еўра — 7414 рублёў.
Стратэгія, абраная Нацбанкам, дазваляе кантраляваць курс у запланаваных рамках. Дзякуючы ёй, попыт насельніцтва на валюту нельга назваць ажыятажным. Далучаючы прапагандысцкі эфект дзяржаўных СМІ, улады спрабуюць супакоіць напружаную сітуацыю ў краіне.
Аднак нізкія аб'ёмы таргоў прымушаюць задумацца.Нагадаем, у першы ж дзень попыт на валюту складаў $57 мільёнаў. Дзе цяпер апынуліся гэтыя незадаволеныя заяўкі? Яны мусілі аўтаматычна перайсці на наступныя сесіі, але зараз яны не разглядаюцца.
Учора рубель умацаваўся шчэ й на пазітыўнай статыстыцы замежнага гандлю. У ліпені яго сальда склалася рэкордна плюсавым — аж на 380 млн даляраў.
Варта адзначыць, што гэта было яшчэ пры курсе чорнага рынку 6000–6500. Можна чакаць, што ў жніўні і верасні, калі курс узляцеў да 8000–9000 сальда стане яшчэ больш плюсавым. Гэта азначае, што раўнаважкі курс можа аказацца блізкім да ліпеньскага значэння: 6000.
У такім выпадку рубель чакае карэктуючы рост пасля галаваломнага падзення, якое ён перажыў за апошнія паўгода.
Каментары