Улада2323

Пуцін патлумачыў, як праз Мытны саюз хоча далучыць Беларусь

Узнавіць СССР нерэальна, аднак на базе Мытнага саюза і АЭП можна стварыць новы Еўразійскі саюз, піша Пуцін у праграмным артыкуле ў «Известиях».

«Будаўніцтва Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы закладае аснову для фармавання ў перспектыве Еўразійскага эканамічнага саюза. Адначасова будзе ісці і паступовае пашырэнне кола ўдзельнікаў Мытнага саюза і АЭП за кошт паўнавартаснага падлучэння да працы Кыргызстана і Таджыкістана», — напісаў прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін ў «Известиях».

Публікацыю можна разглядаць як праграмны выступ лідара Расіі, які вяртаецца на пасаду прэзідэнта.

Суседнія нацыі пацепваюцца: «Мы не спыняемся на гэтым і ставім перад сабой амбіцыйную задачу: выйсці на наступны, больш высокі ўзровень інтэграцыі — да Еўразійскага саюза», — піша Пуцін.

Хоць ён і супакойвае: «Размова не пра тое, каб у тым ці іншым выглядзе ўзнавіць СССР». «Наіўна спрабаваць рэстаўраваць або капіяваць тое, што ўжо засталося ў мінулым». Але мэта яго гранічна ясная: «Цесная інтэграцыя на новай каштоўнаснай, палітычнай, эканамічнай аснове — гэта загад часу». «Мы прапануем мадэль магутнага наднацыянальнага аб’яднання, здольнага стаць адным з полюсаў сучаснага свету і пры гэтым граць ролю эфектыўнай „звязкі“ паміж Еўропай і дынамічным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам».

Пуцін мяркуе ўзяць пад кантроль фінансавыя сістэмы суседніх краін, што дасць магчымасць кіраваць імі ў доўгатэрміновай перспектыве:
«На базе Мытнага саюза і АЭП неабходна перайсці да больш цеснай каардынацыі эканамічнай і валютнай палітыкі, стварыць паўнавартасны эканамічны саюз»,.

Ён лічыць, што Еўразійскі саюз аўтакратыі будзе «канкурэнтаздольным ў індустрыяльнай і тэхналагічнай гонцы, у спаборніцтве за інвестараў, за стварэнне новых працоўных месцаў і перадавых вытворчасцяў. «І разам з іншымі ключавымі гульцамі і рэгіянальнымі структурамі — такімі як ЕС, ЗША, Кітай, АТЭС — забяспечваць устойлівасць глабальнага развіцця», — падкрэслівае расійскі прэм’ер.

Пуцін расчышчае дарогу для расійскага капіталу.
Ён піша, што «эканамічнай асновай Садружнасці [незалежных дзяржаваў] павінен стаць максімальна лібералізаваны гандлёвы рэжым». Але ў цэлым ён не надае СНД такога значэння, як Мытнаму саюзу і АЭП.

Менавіта праз гэтыя эканамічныя механізмы Пуцін разлічвае адрадзіць імперыю ў новай форме. Цікава, што ён абраў для гэтага шлях, якім ствараўся Еўрасаюз.

Пры гэтым Пуцін спрабуе супакоіць прыхільнікаў еўраінтэграцыі, найперш у Беларусі і Украіне. «Некаторыя нашы суседзі тлумачаць нежаданне ўдзельнічаць у прасунутых інтэграцыйных праектах на постсавецкай прасторы тым, што гэта нібыта супярэчыць іх еўрапейскаму выбару. Лічу, што гэта ілжывая развілка. Мы не збіраемся ні ад каго адгароджвацца і каму-небудзь супрацьстаяць. Еўразійскі саюз будзе будавацца на універсальных інтэграцыйных прынцыпах як неад’емная частка Вялікай Еўропы, аб’яднанай адзінымі каштоўнасцямі свабоды, дэмакратыі і рынкавых законаў», — піша Пуцін.

Толькі ў ЕС асновай для інтэграцыі была дэмакратыя і раўнавага партнёраў. А Еўразійскі саюз рызыкуе стаць новым прыкрыццём для рэалізацыі імперскіх інтарэсаў, як і СССР з саюза фармальна свабодных рэспублік хутка перарадзіўся ў таталітарнага монстра.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць