Культура44

Артур Клінаў: «Справа мастака Бісмарка цалкам сфабрыкаваная»

Мастацкая супольнасць выступіла ў абарону мастака Віталя Калгіна (творчы псеўданім — Бісмарк), якога суд скіраваў у псіхіятрычную спецустанову.

Беларуская мастацкая супольнасць выступіла ў абарону мастака Віталя Калгіна (творчы псеўданім — Бісмарк), які паводле судовага рашэння павінен прайсці прымусовае лячэнне ў спецыяльнай установе.

Мастак быў абвінавачаны ў бойцы, 25 студзеня 2011 Фрунзенскім судом г. Мінска ён накіраваны на прымусовае лячэнне. 27 ліпеня суддзя Комар зацвердзіла папярэдняе рашэнне. Патрабаваньні мастака аб паўторнай судова-псіхіятрычнай экспертызе ігнаруюцца.

У 1988 годзе Віталю Ражкову быў пастаўлены дыягназ «шызафрэнія», падставай для якога стала яго карціна «Патрыярх», што была выстаўлена ў межах калектыўнага праекта «На Калектарнай».

Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс Art Aktivist, «Беларускі мастак-авангардыст Бісмарк, якога памятаюць як Віталя Ражкова (пазней ён змяніў прозвішча — рэд.) , з’яўляецца выбітнейшым прадстаўніком беларускага неафіцыйнага мастацтва 1980-90-х. Мастак са сваім унікальным лёсам, які свядома абраў шлях творчага індывідуалізму: пасля распаду Савецкага Саюза Бісмарк амаль не ўдзельнічаў у калектыўных праектах, здзяйсняючы сваю мастацкую стратэгію праз персанальныя арт-акцыі, як, напрыклад, у Галерэі „Падземка“ у 2007 годзе».

У арт-асяродку Мінска справа Бісмарка атрымала шырокі розгалас. Мастак і пісьменнік Артур Клінаў рыхтуе адмысловы нумар часопісу pARTisan, прысвечаны Калгіну.

Клінаў: «Шырокі грамадскі розгалас гэтай справе мы вырашылі надаць хаця б з пачуцця элементарнай справядлівасці. Відавочна, што справа была цалкам сфабрыкаваная. Чалавек мае нібыта групу па псіхічным захворванні, якую ён атрымаў больш як 20 гадоў таму за сваю мастацкую дзейнасць. Тое, куды яго адпраўляюць — гэта горш, чым турма, бо з турмы выходзяць нармальнымі людзьмі, а ў Гайцюнішках адбудзецца поўнае расчалавечаванне. Там ён будзе сядзець з вар’ятамі, якія здзейснілі цяжкія злачынствы. Я думаю, тут не было палітычнага падтэксту, але ягоная артыстычная пазіцыя шмат каго раздражняе. У такой сітуацыі маўчаць нельга, я лічу».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс27

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў расійскай Туле: ёсць загінулыя4

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі13

На эканамічным форуме ў Пецярбургу паказалі расійскіх робатаў. Нават Z-патрыёты палічылі іх ганьбай9

Кватэры ў новабудоўлі ў цэнтры Гродна распрадалі за лічаныя хвіліны, але толькі зірніце, што там набудавалі3

Як праходзіць ператрус па справе ЕГУ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс27

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць