Навука і тэхналогіі1313

Памёр заснавальнік Apple Стыў Джобс

Стыў Джобс заснаваў кампанію Apple у 1976 годзе.

Экс-гендырэктар кампаніі Apple Стыў Джобс памёр ва ўзросце 56 гадоў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Apple.

Стыў Джобс заснаваў кампанію Apple у 1976 годзе разам са Стывам Вознякам (Steve Wozniak) і Рональдам Уэйнам (Ronald Wayne). У 1985 годзе ён сышоў адтуль праз рознагалоссі з вышэйшым кіраўніцтвам карпарацыі, а ў 1997 годзе вярнуўся і з 2000 года сам стаў яе генеральным дырэктарам.

У жніўні 2011 года Стыў Джобс пасля працяглага адпачынку пакінуў пост начальніка Apple. Гендырэктарам кампаніі стаў Тым Кук (Tim Cook), які замяшчаў Джобса з 17 студзеня 2011 года, калі той сышоў у адпачынак па хваробе. Пры гэтым Стыў Джобс быў абраны старшынёй рады дырэктараў Apple.

У сваім лісце да супрацоўнікаў кампаніі Джобс тады заявіў: «Я заўсёды казаў, што калі наступіць той дзень, калі я не змагу больш адпавядаць сваім абавязкам і чаканням у якасці генеральнага дырэктара, я першым паведамлю вам пра гэта. На жаль, гэты дзень надышоў».

Apple і сам Джобс не паведамлялі прычыны, якія зрабілі немагчымым вяртанне мэнэджара да кіраўніцтва кампаніяй. Аднак журналісты і блогеры сышліся ў меркаванні, што прычынай такога рашэння стаў стан здароўя Джобса.

Стыў Джобс неаднаразова меў праблемы са здароўем.

У 2003 годзе ў яго быў выяўлены рак падстраўнікавай залозы,
які ўдала прааперавалі праз год. У 2008 годзе Джобс моцна схуднеў, што справакавала чуткі пра магчымы рэцыдыў рака. Улетку 2009 года стала вядома, што Джобс перанёс аперацыю па перасадцы печані.

Apple з'яўляецца найбуйнейшай IT-кампаніяй свету з рынкавай капіталізацыяй больш за $300 мільярдаў .
У 2010 году яна адабрала гэтае званне ў Microsoft. Apple выпускае кампутары Mac і наўтбукі MacBook, а таксама лінейку партатыўных прылад, у якую ўваходзяць смартфоны iPhone, плэеры iPod і планшэт iPad.

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць