Былы вязень Бухенвальда далучыўся да аргкамітэта «Бяляцкага — на Нобель»
Штэфан Эсэль — адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Былы вязень Бухенвальда, адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека Штэфан Эсэль далучыўся да Міжнароднага арганізацыйнага камітэта па вылучэнні праваабаронцы Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2012 года за заслугі ў справе абароны правоў чалавека.
Чалавек унікальнага лёсу Штэфан Эсэль таксама быў адным з першых, хто падпісаў хадайніцтва аб вызваленні Бяляцкага з-пад варты.
На сёння ў склад аргкамітэта ўваходзяць каля сарака выбітных палітыкаў і праваабаронцаў з многіх краінаў свету, і іх колькасць павялічваецца.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары