Меркаванні3434

Стрыжак: Кенсэлінгу мяне не адбылося

У інтэрв’ю Мікалаю Халезіну Андрэй Стрыжак разважае пра тое, што адбылося з ягонай рэпутацыяй пасля скандалу з дыкпікамі. Ён лічыць, што ягоны выпадак у нейкім сэнсе частка цаны, якую плацяць людзі, занятыя грамадскай і праваабарончай дзейнасцю.

Андрэй Стрыжак. Скрын відэа: freekuhar / YouTube

Андрэй Стрыжак займаўся праваабарончай дзейнасцю з 2007 года. Ён быў адным з арганізатараў кампаніі ByCovid19 і ініцыятывы BY_help, а пасля сузаснавальнікам Фонду салідарнасці BYSOL. У ліпені 2025 года Стрыжака абвінавацілі ў тым, што ён высылаў жанчынам непажаданыя дыкпікі. Гісторыя выклікала актыўную дыскусію ў асяроддзі беларускай эміграцыі. Гучалі заклікі да поўнай ізаляцыі Стрыжака. У выніку мужчына вымушаны быў пакінуць фонд.

У новым выпуску праекта «Перетрем с Халезиным», вяртаючыся да сваёй гісторыі, Стрыжак заўважыў, што поўнага выкрэслівання яго з публічнага поля не адбылося, хоць многія інфлюэнсеры гэтага хацелі.

«Грамадства нікому нічога не віннае. Яно будзе дзейнічаць так, як прыме рашэнне. (…) І я магу сказаць так, што абсалютна дакладна, як я працягну свой тэзіс: кенселінгу не адбылося».

Стрыжак мяркуе, што ягоны выпадак прымусіў многіх пераасэнсаваць падыходы да падобных учынкаў.

«Таму што адна справа, калі гаворка ідзе, напрыклад, пра нейкую староннюю для беларускага грамадства персону, як Джаан Роўлінг ці яшчэ каго-небудзь. Тады мы гэта бачым неяк так: «Ну, гэта дзесьці там далёка». Так, як бы вось, можа быць, я не ведаю, я не буду разбірацца, мае рацыю яна там ці вінаватая, гэтая пісьменніца, я буду сабе спакойна чытаць «Гары Потэра», глядзець фільмы і ўсё.

А тут сітуацыя непасрэдна цябе тычыцца, бо вельмі многія людзі так ці інакш былі ахоплены дапамогай розных праектаў, якія ствараў я адзін альбо разам з калегамі. І гэта стала значна бліжэй. І людзі пачалі думаць: «Ага, так гэта значыць, напэўна, не такая простая гісторыя з гэтымі ўсімі кенсэлінгамі і ўсім астатнім»».

Што з інстытутам рэпутацыі

Гаворачы пра грамадскую рэакцыю на сваю новую ініцыятыву, Стрыжак адзначае:

«Як звычайна, нейкая частка людзей будзе ўспрымаць у штыкі ўсё, што робіце — ну, дык яна і раней так успрымала, будзем шчырымі. І шмат у чым гэта тыя ж самыя людзі, то-бок не вельмі моцна там змяніўся склад якасны і колькасны. Нейкая частка людзей будзе глядзець у першую чаргу на карыснасць прадукту і на рэлевантнасць гэтага прадукту іх запытам. А нейкая частка грамадства проста не будзе гэтага заўважаць, як раней».

Разважаючы пра рэпутацыю, Андрэй Стрыжак вызначае два падыходы яе фармавання.

«Першы падыход — гэта сума ўсяго, што чалавек робіць. І ты арыентуешся. Вось у яго там, не ведаю, 30% крынжу, 70% класных рэчаў. І глядзіш там: гэта 30 на 70, ці 50 на 50, а то і 60 на 40.

Прычым учынкі, праступкі, яны не раўнаважныя. Яны могуць мець зусім розны кошт і розны ўплыў на грамадства, на чалавека канкрэтнага.

Другі падыход — гэта інстытут рэпутацыі ў тым разуменні, якое цяпер пачынае станавіцца модным: што чалавек можа рабіць усё сваё жыццё, рабіць нейкія ўчынкі добрыя, потым адзін праступак — усё, ён выключаецца».

Гэты другі падыход ён лічыць нерацыянальным і шкодным, бо жыццё не лінейнае, нормы змяняюцца:

«У будучыні можа так аказацца, што нейкія рэчы, якія ты тады рабіў, і яны былі часткай нормы, у будучыні яны перасталі быць часткай нормы. (…) Некаторыя з нейкім часам становяцца не толькі непрымальнымі, а нават злачыннымі. Але ў той момант, калі яны здзяйсняліся, гэта было абсалютна дапушчальна грамадствам. (…)

Усё трэба ў комплексе ацэньваць. Не па адным нейкім учынку, а па вялікім аб’ёме ўчынкаў. Інстытут рэпутацыі і сама па сабе рэпутацыя — гэта не разавыя нейкія рэчы. Гэта тое, што ты ўсё жыццё зарабляеш альбо страчваеш».

«Цана за грамадскую дзейнасць»

Стрыжак разважае, што ў многіх прафесійных і грамадскіх групах — ад актораў да грамадскіх актывістаў — існуе высокая ступень замкнёнасці. Ціск, увага і пагрозы звонку прыводзяць да таго, што людзі пастаянна круцяцца ў вузкім коле. Можна ствараць кодэксы і правілы, але, на яго думку, жыццё ўсё роўна расставіць усё па сваіх месцах.

«Сітуацыя са мной не прывяла ні да якіх змен унутры сектара абсалютна, я ў гэтым цалкам упэўнены. То-бок усё як было, так і засталося. (…)

Высновы, можа быць, і зрабілі, але сітуацыі карэнным чынам гэта не змяніла. Бо, напрыклад, людзі, якія цяпер знаходзяцца ў эміграцыі, якія знаходзяцца пад каласальным прэсінгам з боку спецслужбаў, з боку нядобразычліўцаў і іншага — яны ўсё роўна будуць у адным і тым жа самым катле варыцца, і так ці інакш такія канфлікты ўсё роўна будзе ўзнікаць у будучыні».

Стрыжак думае, што ягоны выпадак, як і іншыя канфлікты, трэба разглядаць як частку цаны, якую плацяць людзі, занятыя грамадскай і праваабарончай дзейнасцю.

Каментары34

  • Анастазі Рынак
    01.02.2026
    Сярод беларусаў працягваецца татальная русіфікацыя, шэраг іншых праблем, некаторыя баларусы ваююць супраць Расіі ва Украіне, а ў феміністак тыпу Базар і іншых закончыліся грантавыя грошы і раптоўна пачалі займацца ружова-чырвонай ЧК дзейнасцю і самасудам без судоў.
  • slowpoke
    01.02.2026
    Ужо мінула мода на woke canceling, справы як са Спэйсі ці Дэпам паказалі хлусліваць агрэсіўнага фемінізму, але белфемквіргендар актывістэссы ў замежжы далей у гэта гуляюць.
  • Харыс Мэнт
    01.02.2026
    Базар, што там з Карпушонак? Слабо, бо Латушка падаў у суд і закончылася пустаслоў'е з рознымі "харасмент" разборкамі?

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць