Здароўе33

Ударым фітнэсам па крызісе

Што прапануюць сталічныя фітнэс-клубы, і колькі гэта каштуе?

Мінскія фітнэс-клубы прапануюць сваім наведнікам самыя разнастайныя паслугі. Таму кожны прыхільнік здаровага ладу жыцця можа знайсці «свой» занятак у залежнасці ад пастаўленай мэты, стану здароўя і бюджэту. Абы было жаданне і грошы.

Пра грошы

Што да апошняга, то, у адрозненне ад цэнаў на харчаванне, заняткі ў фітнэс-клубах падаражэлі нязначна. Напрыклад, калі вясной абанемент на аэробіку ў «Бодзі-цюнінгу» каштаваў 120 тысяч рублёў, то цяпер — 135 тысяч.

Абанементы на месяц (8 заняткаў) таннейшыя ў клубах са спальных раёнаў. Напрыклад, абанемент на пілатэс у «ДэМіры» каштуе 110 тыс. рублёў. Каб прывабіць новых наведнікаў, фітнэс-клубы ладзяць разнастайныя акцыі, прануюць некалькі напрамкаў у адным абанеменце.

У клубе «90-60-90» за 140 000 вы можаце двойчы на тыдзень наведваць любыя заняткі на выбар: ад аквааэробікі да ёгі. А ў N-Fitness і Panatta Sport у абанемент на аэробіку (250 тысяч рублёў) уваходзіць наведванне саўны пасля заняткаў.

Верхняя мяжа цэнаў залежыць ад прэстыжу клуба, кваліфікацыі. Напрыклад, фітнэс-клуб «Аліса-стар» мае некалькі залаў. Заняткі аэробікай каштуюць 160 тысяч у зале на праспекце Незалежнасці ці 120 тысяч — у адным са спальных раёнаў.

Такія установы, як «Свет фітнэсу» ці «Вэлнэс клуб» пры «Экамедсэрвісе» працуюць па «клубнай» схеме. Набыўшы абамент, вы можаце наведваць любыя заняткі ў любы час, а таксама саўну з басейнам. Перад гэтым вас абавязкова агледзіць урач і вынесе вердыкт, што карысна, а што — не для вашага здароўя.

Пра напрамкі

Каб высветліць, чым адрозніваюцца паміж сабой фітнэс-праграмы, мы звярнуліся да інструктараў мінскіх клубаў.

Аэробіка ўяўляе сабой энергічныя практыкаванні пад музыку. На сёння існуюць танцавальная, стэп, тайбо (з элементамі бокса) і іншыя віды аэробікі. Гэта даволі інтэнсіўны від нагрузак. Не ўсе могуць вытрымаць такі рытм заняткаў. Таму калі ў вас слабое сэрца, дыхальная сістэма, то займацца будзе папросту цяжка. Заняткі аэробікай супрацьпаказаны пры варыкозным пашырэнні вен, праблемах з каленямі.

Заняткі аква-аэробікай — па сутнасці, тыя ж практыкаванні, але выконваюцца ў вадзе. Таму лічацца лягчэйшымі, прынамсі, менш траў-матычнымі. Шырока распаўсюджана аквааэробіка для цяжарных.

Задача шэйпінгу — скарэктаваць так званыя «праблемныя месцы» цела, якія знаходзяцца звычайна ў вобласці жывата ды сцёгнаў. Гэта комплекс практыкаванняў, якія паслядоўна ўздзейнічаюць на розныя групы мышцаў. А эфект дасягаецца шляхам шматразовага паўтарэння практыкаванняў.

Заняткі каланэтыкай і пілатэсам праходзяць у больш павольным тэмпе. У каланэтыцы шмат практыкаванняў, запазычаных з балета. Заняткі каланэтыкай, апроч іншага, палепшаць паставу, зробяць яе больш «балетнай». Аднак калі ў вас дрэнны зрок ці хворыя пазванкі, лепш папярэдне пракансультавацца з доктарам.

Пілатэс часта называюць трэніроўкай без наступстваў. Лічыцца, што аўтар гэтай методыкі, Джозэф Пілатэс, менавіта такім шляхам пераўтварыўся з хваравітага хлопчыка ў прафесійнага спартсмена і выкладчыка фізкультуры. Практыкаванні выконваюцца вельмі павольна. Гэта вымагае канцэнтрацыі ўвагі на тым, што вы робіце. У гэтым і ёсць сутнасць «трэніроўкі з дапамогай мозгу». Пілатэсам можна займацца тым, каму іншыя напрамкі не пасуюць па стане здароўя.

Бодзіфлекс — гэта дыхальная гімнастыка. Практыкаванні выконваюцца ў спалучэнні са спецыяльным пяціэтапным дыханнем. Ён дазваляе насыціць кіслародам тыя мышцы, якія задзейнічаны ў дадзены момант.

Такім чынам, выбірайце сабе занятак па душы і айда за здароўем і прыгажосцю ў фітнэс-клуб. Ударым фітнэсам па крызісе!

* * *

Разабрацца ў напрамках дапамагалі інструктары Валянціна (аэробіка, каланэтыка і тай-бо, фітнэс-клуб «Бодзі-цюнінг») і Дзіяна (пілатэс, бодзіфлекс і каланэтыка «Вэлнэс-клуб «Экамедсэрвіса»).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

Усе гульцы зборнай Канады выйшлі на лёд, калі швейцарскага хакеіста выносілі з пляцоўкі

А чым цяпер займаецца Зарэцкая? Яна пераехала з Эстоніі ў Арабскія Эміраты13

Крэмль адмяніў абавязковы каранцін перад сустрэчамі з Пуціным1

Пасол ЗША: Кітай можа спыніць вайну ва Украіне адным званком3

Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка5

«Мы пайшлі на шмат кампрамісаў». Зяленскі выказаўся пра саступкі пад ціскам ЗША4

Фігурыст з Казахстана Міхаіл Шайдораў сенсацыйна выйграў золата Алімпіяды3

У гэтым вулкане тэмпература ніколі не падымаецца вышэй за нуль. Як такое можа быць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon21

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць