Спорт11

Сёння ў Мінску пачынаецца матч зорак настольнага тэнісу «Еўропа супраць Азіі»

Каманду Еўропы узначальвае славуты Уладзімір Самсонаў.

Вечарам 28 кастрычніка ў будынку мінскай ратушы адбылася афіцыйная прэзентацыя матчу зорак настольнага тэніса, які пройдзе ў гэтыя выхадныя ў сталічным Палацы спорту.

29–30 кастрычніка ў турніры «2011 Інтэрспорт матч усіх зорак Еўропа супраць Азіі» сустрэнуцца за гульнявымі сталамі суперкаманды па пяць найлепшых гульцоў субкантынентаў.

«У гісторыі развіцця айчыннага настольнага тэніса, — адзначыў на прэзентацыі першы намеснік міністра спорту і турызму Рыгор Касячэнка, — міжнародны матч такога высокага ўзроўню праводзіцца на беларускай зямлі ўпершыню. Ганарымся,

што каманду Еўропы ў гэтым матчы ўзначальвае наш суайчыннік, вядомы тэнісіст Уладзімір Самсонаў».

«Калі я прыязджаў у Беларусь два гады таму, тэмпература ў горадзе была мінус 20, — усміхаючыся, заўважыў прэзідэнт Еўрапейскага саюза настольнага тэніса Стэфана Бозі. — Але нягледзячы на адмоўную тэмпературу, прыём быў вельмі цёплым. Мы абмяркоўвалі мару, якая была ў нас у сэрцах, — правесці турнір зорак у Мінску. Сёння, як бачыце, гэта мара спраўдзілася — тут сабраліся найлепшыя гульцы Азіі і Еўропы. Заўтра пачнецца грандыёзнае шоу настольнага тэніса, і ўсе сапраўдныя прыхільнікі гэтага віду спорту ацэняць майстэрства спартсменаў».

«Гуляць у Еўропе еўрапейцам усё ж крыху прасцей, — лічыць наймацнейшы беларускі тэнісіст Уладзімір Самсонаў. — Азіяцкім спартсменам прыйшлося даволі доўга дабірацца да нас, адбіваецца і розніца ў часе. Спадзяюся, што дамашняя публіка будзе хварэць больш за нас. Хоць не зусім проста гуляць дома, калі штосьці не атрымліваецца. Мы вельмі хочам выйграць, але ў любым выпадку, думаю, гледачы атрымаюць задавальненне».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта2

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй46

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць