Гісторыя3131

Кніга пра «адмарозкаў», «ворагаў народа» і «пятую калону»

Гэтая кніга тэрапеўтычная: пасля яе прачытання робіцца ясна, што загляне сонца ў наша аконца.

Гэта кніга пра тых, каго вядомая асоба ахрысціла «адмарозкамі», «ворагамі народа» і «пятай калонай». Гэта кніга пра тых, чыю мову і культуру рэферэндум 1995 года асудзіў на павольнае кананне. Гэта кніга пра тых, хто за свае каштоўнасці і ідэалы вось ужо дзясяткі гадоў ідзе пад амонаўскія дубінкі, не вылазіць з турмаў і «хімій», каго звальняюць з працы і змушаюць падавацца ў эміграцыю.

Гэтую кнігу вы не купіце ў кнігарнях. Згадак пра яе вы не пабачыце на старонках афіцыйнай прэсы. Маючы амаль на 600 старонак вялікага фармату, у тым ліку 16 каляровых, яна скрупулёзна апісвае ўсе дэманстрацыі і мітынгі на тэрыторыі Беларусі апошніх 20 гадоў,
якія сабралі не менш за 500 удзельнікаў. Сухія статыстычныя выкладкі — год, месца правядзення, колькасць удзельнікаў, асноўныя лозунгі — перамяжаюцца грунтоўнымі аналітычнымі ўводзінамі ў тэму і эпоху Андрэя Казакевіча, Таццяны Чыжовай, Андрэя Ягорава і іншых палітолагаў. Даследчык Ян Шумскі знайшоў і выдаў сакрэтныя дакументы з архіву ЦК КПСС, прысвечаныя сітуацыі ў БССР напярэдадні краху Савецкага Саюза. Насуперак стэрэатыпам, яны паказваюць, што і тады ў Беларусі існавала традыцыя супраціву, шырыўся самвыдат, а таксама ішла барацьба за нацыянальную школу.

Гісторык Алег Дзярновіч сістэматызаваў улёткі, значкі, налепкі і іншую прадукцыю, якая выдавалася напярэдадні масавых акцый па ўсёй Беларусі. Нарэшце, для кнігі адабралі

больш за 500 унікальных здымкаў, на якіх выяўленыя тысячы людзей на Плошчах у Мінску, Наваполацку, Віцебску, Гродне, Гомелі. Ужо толькі іх светлыя абліччы эфектыўна руйнуюць прапагандысцкія міфы пра малалетак і баевікоў з апазіцыі
як асноўнага кантынгенту альтэрнатыўных масавых мерапрыемстваў.

Гэтая кніга тэрапеўтычная: яна паказвае шырокі сацыяльны размах нацыянальнага руху
і выяўляе яго стваральны патэнцыял. Нарэшце, яна дае нам надзею, што загляне сонца ў наша аконца.

Знайдзі сябе і знаёмых у кнізе.
Дакраніся да сваёй найноўшай гісторыі.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне18

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» запусціла адзіныя квіткі з «Аэрафлотам»

У Ружанскім палацы ўладкуюць гатэль

Год без смерцяў на дарогах. Як Хельсінкі стаў сусветным эталонам бяспекі руху

У Белым доме не падтрымалі планы Пентагона радыкальна скараціць колькасць войскаў ЗША у Еўропе

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі54

Грамадскага актывіста Елісеева з Калінкавічаў асудзілі на 10 гадоў зняволення

Жыхары гомельскага дома, пацярпелага ад выбуху газу, атрымалі ключы ад адноўленых кватэр1

У Магілёве на святлафорах адключылі ўсе таймеры

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне18

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць