Меркаванні1717

Беларускую мову не пусцілі на канферэнцыю РПЦ і РКЦ

На сайце catholic.by апублікавана праграма міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай праваслаўна-каталіцкаму дыялогу, якая адбудзецца 13–15 лістапада 2011 г.

На гэты раз удзельнікі канферэнцыі будуць абамяркоўваць пытанне «Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як уклад у сацыяльнае жыццё Еўропы». Гаворка, вядома, пойдзе перш-наперш пра такія каштоўнасці, як чалавечае жыццё і сям’я. Нездарма ж даклад мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча мае загаловак «Хрысціяне перад абліччам выклікаў постмадэрнісцкай ідэалогіі».

Канферэнцыя як канферэнцыя, калі б не тое, што яна адбываецца з ведама (і, напэўна, блаславення) Патрыярха Маскоўскага і біскупа Рыма. Расійскі праваслаўны бок на гэтай канферэнцыі будзе ўзначальваць экзарх Філарэт, а каталіцкі бок будзе прадстаўляць старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох.

Хоць гэтае даволі прадстаўнічае мерапрыемства пройдзе ў сталіцы Беларусі, беларускай мове на ёй месца няма. Як паведамлена ў праграме, рабочыя мовы канферэнцыі – расейская, англійская і нямецкая (апошняя, мусіць, дзеля задавальнення нацыянальных пачуццяў кардынала), а ў чатырох секцыях і наагул будзе гучаць толькі адна — вялікая і магутная.

Цікава было б даведацца, хто не пусціў нашу мову на канферэнцыю – РПЦ ці РКЦ? Ці абедзве Царквы ў добрай згодзе, так сказаць, дзеля хрысціянскага адзінства?

Тут міжволі ўспомніш прыказку ўкраінскіх праваслаўных аўтакефалістаў: Масква нам не мама, а Рым – не тата. Мачаха ды айчым. Мусіць, тая наша беларуская доля.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»2

«Арэшнікаў» было два. Адзін з іх упаў на тэрыторыі «ДНР»7

«Сітуацыя значна больш сур’ёзная». Хакеры ў Літве скралі каля 600 тысяч запісаў, у тым ліку літоўскіх разведчыкаў5

У пункце пропуску «Казловічы» фура наехала на 24‑гадовага супрацоўніка лагістычнай кампаніі

Букмекеры, «наша кава» ў «Мак.бай» і ваяўнічыя літоўцы. Паглядзелі новае гумарыстычнае шоу ад СТБ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць