Пасля сустрэчы прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева і кіраўніка Федэральнай міграцыйнай службы (ФМС) Канстанціна Рамаданаўскага, на якой гаворка ішла пра таджыкскіх мігрантаў, з’явіліся першыя паведамленні, якія сведчаць пра тое, што ў Расіі, магчыма, пачалася маштабная кампанія супраць грамадзян Таджыкістана, якая нагадвае кампанію супраць грамадзян Грузіі ў 2006 годзе, падставай да якой стаў шпіёнскі скандал.
Цяпер нагодай стаў прысуд, вынесены ў Таджыкістане двум пілотам расійскай авіякампаніі.Напярэдадні Мядзведзеў папярэдзіў, што ў дачыненні да Таджыкістана будуць прыняты меры, у тым ліку «асіметрычныя».
Каментары