Расійцы рыхтуюць да высылкі прыкладна 100 таджыкаў, якія раней учынілі правапарушэнні.
Таджыкістан плануе накіраваць сваіх працоўных мігрантаў, якія дэпартуюцца з Расіі, у Беларусь. Пра гэта заявіў кіраўнік Міграцыйнай службы пры ўрадзе Таджыкістана Сафіало Дзеванаеў.
«Нам не трэба баяцца дэпартацыі нашых працоўных мігрантаў з РФ, таму што адкрыта дарога працоўнай міграцыі ў Беларусь, — сказаў ён. —
Мы збярэм дэпартаваных і адправім іх у Беларусь».
Нагадаем, што ў кастрычніку гэтага года па выніках візіту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан было падпісана міжурадавае пагадненне аб працоўнай дзейнасці грамадзян дзвюх краін.
Тэма нелегальнай міграцыі апынулася ў цэнтры ўвагі грамадства і СМІ ў Расіі пасля таго, як суд у Таджыкістане 8 лістапада прыгаварыў расійскага лётчыка Уладзіміра Садаўнічага і яго эстонскага калегу Аляксея Рудэнку да 8,5 года пазбаўлення волі, прызнаўшы іх вінаватымі ў кантрабандзе, незаконным перасячэнні мяжы і парушэнні правілаў палётаў. У Расіі прыгавор назвалі палітычна матываваным і паабяцалі меры ў адказ.
Праз некалькі дзён кіраўнік Федэральнай міграцыйнай службы РФ Канстанцін Рамаданаўскі паведаміў пра затрыманне ў Маскве за парушэнне міграцыйнага заканадаўства 134 грамадзян Таджыкістана і падрыхтоўку да высылкі на радзіму яшчэ прыкладна 100 таджыкаў, якія раней учынілі правапарушэнні.
-
На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ
-
Жонка Аляксандра Мілінкевіча расказала пра ягоны стан: памяць захавалася, але з рухальным апаратам вялікія праблемы
-
«Я ў калоніі быў больш вольны». Былы палітвязень Тамаз Піпія расказаў пра 6 гадоў за кратамі і новую паранаідальную беларускую рэальнасць
Каментары