Грамадства

Выстава-кірмаш для старэйшых людзей адкрываецца ў Мінску

Экспазіцыю ўмоўна можна будзе падзяліць на некалькі напрамкаў: сацыяльна-прававы, медыцынскі, спажывецкі і культурны.

Пройдзе з 22 па 25 лістапада ў Палацы мастацтва ў Мінску (вул. Казлова, 3, ст. метро «Плошча перамогі»).

Адміністрацыі раёнаў сталіцы арганізуюць бясплатную дастаўку на выстаўку інвалідаў спецыяльным транспартам. А для пенсіянераў праезд у трамвайных маршрутах, якія ідуць да Палаца мастацтва, нумароў 1, 3, 4, 6, 11 у дні работы выстаўкі будзе бясплатным (пры прад’яўленні пенсійнага пасведчання). Таксама з пажылымі ўдзельнікамі на экспазіцыі будуць працаваць валанцёры, якія дапамогуць падняцца па прыступках, патрымаюць цяжкія сумкі.

Экспазіцыю ўмоўна можна будзе падзяліць на некалькі напрамкаў: сацыяльна-прававы, медыцынскі, спажывецкі і культурны.
Асноўная задача выстаўкі — дапамагчы людзям перадпенсійнага ўзросту ў пошуку новых магчымасцей для стварэння паўнацэннага, шчаслівага жыцця пры выхадзе на пенсію, выкарыстоўваючы ўвесь спектр тавараў і паслуг.

На выставе будуць працаваць юрысты і спецыялісты па працы і занятасці.
Наведвальнікі змогуць атрымаць кансультацыі па пытаннях заканадаўства аб занятасці, аб умовах фінансавай падтрымкі беспрацоўных грамадзян у арганізацыі ўласнай справы, аб магчымасцях прафесійнага навучання, ажыццяўлення натарыяльных дзеянняў і рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. А пачаць новы этап у сваім жыцці пасля 50 дапамогуць псіхолагі.

Напэўна нямала пытанняў у людзей элегантнага ўзросту будзе і да прадстаўнікоў ГУУС, якія правядуць лекцыі па прафілактыцы насілля ў сям’і і па бяспецы дарожнага руху. 22 лістапада кожны наведвальнік атрымае бясплатны флікер.

Праверыць свае сілы і самаадчуванне на выстаўцы можна будзе пры дапамозе ўрачоў і спецыялістаў-герантолагаў.
Штодзень на стэндзе «Медыцынскія паслугі» (3-ці паверх) можна будзе змераць рост і вагу, вызначыць індэкс масы цела, змераць артэрыяльны і ўнутрывочны ціск, зрабіць электракардыяграму, атрымаць кансультацыі урачоў герыятра, псіхолага, эндакрынолага.

Вядучыя кардыёлагі, анколагі, эндакрынолагі і афтальмолагі штодзень будуць чытаць лекцыі, а таксама адказваць на пытанні наведвальнікаў. Людзі элегантнага ўзросту таксама змогуць даведацца з лекцый аб магчымасцях валеалогіі і паліятыўнай дапамогі.

Спажывецкая лінія будзе прадстаўлена на выстаўцы продажам малочнай і хлебабулачнай прадукцыі
ад «Мінскхлебпрама» і Гармалзавода нумар 1, прамысловых тавараў з найменшымі нацэнкамі ад прадпрыемстваў «Сукно», «Людміла», «Алеся», «Мадам Рыма», завода інструментаў «СІіТА». Наведвальнікі змогуць купіць прадукты дадому або перакусіць непасрэдна на выстаўцы ў выязных буфетах.

Таксама арганізатары выстаўкі паклапоцяцца аб тым, каб людзі старэйшага пакалення змаглі пазбавіцца ад грузу бытавых праблем, здаўшы непасрэдна на выстаўцы абутак у дробны рамонт. Таксама ў наведвальнікаў ёсць шанц папасці на прыём да цырульніка, майстра манікюру, зрабіць фота на дакументы або на памяць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць