Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаванняў.
Сёння юбілей адзначае паэт, перакладчык, парадыст і адзін з найвыбітнейшых інтэлектуалаў сучаснай Беларусі — Міхась Скобла.
Міхась Скобла аўтар шэрагу кніг паэзіі сярод якіх «Вечны Зніч» (1990), «Вочы Савы»(1994), «Нашэсце Поўні» (2000), кнігі літаратурных пародыяў «Розгі ў розніцу» (1993), зборніка вершаў для дзяцей
Таксама спадар Скобла вядомы стварэннем анталогій беларускай («Краса і сіла») і сусветнай паэзіі («Галасы
Апроч таго Міхась Скобла вядзе аўтарскую перадачу «Вольная студыя» на радыё «Свабода».
«Наша Ніва» прапануе чытачам верш Міхася Скоблы «За імгненне да вяртання ў гэты свет»
ЗА ІМГНЕННЕ ДА ВЯРТАННЯ Ў ГЭТЫ СВЕТ
Я пакінуў каханую.
Магілы родных.
Забіў дошкамі храм сваёй веры.
Адпусціў на волю ўсе вятры,
Даверыўшы ім родныя песні,
Баёвыя гімны,
Старадаўнія замовы
Ды запаветныя пацеры,
Якія калісьці ведаў.
Кінуў у багну похвы ды меч,
Аддаў на забаўку малым дзедаву сявеньку
І пайшоў.
…У апраметную, — здагадаліся адныя,
…Да пана Бога, — мовілі іншыя,
Каб ніколі не вярнуцца,
Бо заўсёды
За імгненне да вяртання ў гэты свет
Я абавязкова згадваў,
Што ў ім
Мяне чакае толькі Радзіма,
Адчуваючы з жахам,
Што нават гэтага
Для мяне недастаткова…
* * *
Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаванняў юбіляру.
Каментары