Свет55

Макейн пасля пагрозы Мядзведзева чакае «новай перазагрузкі»

Супернік Барака Абамы на прэзідэнцкіх выбарах ЗША ў 2008 годзе, сенатар Джон Макейн даў зразумець,
што пасля заявы прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева аб гатоўнасці выйсці з дамовы СНУ лічыць нядаўнія заявы амерыканскага Белага дома аб поспеху «перазагрузкі» адносінаў з Масквой непераканаўчымі.

«Гатовыя да новай перазагрузкі?» — іранічна пытаецца Макейн, прыводзячы спасылку на адпаведны артыкул газеты The Washington Post аб пагрозах расійскага кіраўніцтва.

Раней у сераду прэзідэнт Расіі абвясціў пра захады, зробленыя ім у адказ на разгортванне ЗША сістэмы СРА ў Еўропе.

«Па маім даручэнні Мінабароны Расіі ўвядзе ў баявы склад радыёлакацыйную станцыю сістэмы папярэджання аб ракетным нападзе ў горадзе Калінінградзе… У рамках сістэмы Паветрана-касмічнай абароны Расіі будзе ўзмоцненае прыкрыццё аб’ектаў стратэгічных ядзерных сілаў… Стратэгічныя балістычныя ракеты, якія паступаюць на ўзбраенне Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння і Ваенна-марскога флоту, будуць абсталёўвацца перспектыўнымі комплексамі пераадолення СРА… Пастаўленая задача па распрацоўцы захадаў, якія забяспечваюць пры неабходнасці разбурэнне інфармацыйных і кіравальных сродкаў сістэмы ПРА», — сказаў Мядзведзеў.

«Пры неспрыяльным развіцці сітуацыі Расія пакідае за сабой права адмовіцца ад далейшых крокаў у галіне раззбраення і, адпаведна, кантролю над узбраеннямі», — заявіў Мядзведзеў.

«Акрамя таго, улічваючы непарыўную ўзаемасувязь паміж стратэгічнымі наступальнымі і абарончымі ўзбраеннямі, могуць узнікнуць падставы для выхаду нашай краіны з дамовы аб СНУ. Гэта прадугледжана самім сэнсам дамовы», — дадаў ён.

У сераду ў Пентагоне заявілі, што ЗША не зменяць планы па СРА, нягледзячы на абяцанне Мядзведзева распачаць захады ў адказ, а генеральны сакратар НАТО адзначыў, што заява прэзідэнта Расіі яго расчаравала.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення17

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення

Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА3

У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»4

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай29

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»5

Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у 2026 годзе. З'явіўся графік

Ізраіль першым прызнаў Самаліленд незалежнай дзяржавай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення17

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць