Усяго патроху

З-за моцнага ветру было абясточана больш як 1.270 населеных пунктаў

Паводле звестак ДПА «Белэнерга», 28 лістапада з-за моцнага ветру ў Беларусі быў абясточаны 1.271 населены пункт. Электразабеспячэнне спажыўцоў адноўлена, паведаміла прэс-служба МНС.

Згодна з аператыўнымі звесткамі з-за парываў ветру (да 24 м/с) пашкоджаны дахі 84 жылых дамоў: у Брэсцкай вобласці — 63, Гродзенскай — 19, Мінскай — 2. Адноўлены дахі на 5 дамах. Таксама пашкоджаны 13 аб’ектаў сацкультбыту (адноўлены 3), 10 вытворчых (не адноўлены) і 412 сельскагаспадарчых будынкаў (адноўлены 12). Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя работы.

Як паведаміў Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, 28 лістапада Беларусь знаходзілася пад уплывам актыўных атмасферных франтоў ад цыклона з цэнтрам над Белым морам. Вецер быў паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні моцны парывісты, у асобных раёнах вельмі моцны парывісты.

29 лістапада рэспубліка апынецца ў тылавой частцы цыклона, толькі днём па захадзе надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, ноччу па ўсходняй палове моцны парывісты. У сераду, 30 лістапада, тэрыторыя краіны застанецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў. Па паўночна-ўсходняй палове захаваецца моцны парывісты вецер.

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

Мінчанка адпрасілася з працы, каб узяць два крэдыты і перадаць махлярам 50 тысяч даляраў6

Настаўніцу-дэфектолага з-пад Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»2

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў106

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць