Здарэнні44

Хлопец спачатку насіў пенсіянерцы таблеткі, а пасля згвалтаваў яе

Чатыры гады пазбаўлення свабоды ў выхаваўчай калоніі атрымаў па прыгаворы суда 17-гадовы жыхар адной з вёсак Ашмянскага раёна А., якога суд прызнаў вінаватым у згвалтаванні 77-гадовай бабулі і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару з ёй.

Следства, якое вяла пракуратура Ашмянскага раёна, устанавіла: цынічныя злачынствы хлопец здзейсніў 21 жніўня, а палове другой гадзіны ночы. П’яны юнак зайшоў у дом сваёй аднавяскоўкі праз незамкнёныя дзверы.

У віну хлопцу паставілі злачынствы па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «Згвалтаванне» і «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару». З этычных меркаванняў мы не будзем апісваць падрабязнасці злачынстваў. Скажам толькі, што сэксуальныя акты былі здзейсненыя ў натуральнай і ненармальнай форме.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны часткова прызнаў сваю віну. Ён прызнаў факт згвалтавання, але зносіны ў ненармальнай форме адмаўляў. Хлопец расказаў: аб састарэлым узросце сваёй суседкі ведаў, бо ў пачатку гэтага года прыносіў ёй таблеткі, якія перадавала яго маці.

Па словах А., вечарам 20 жніўня ён піў спіртное на дыскатэках у Ашмянах і вёсцы Будзёнаўка. Выпіў прыкладна 300 грамаў. У сваю вёску, а палове другой гадзіны ночы 21 жніўня яго падвезлі дзяўчаты. Праходзячы каля дома бабулі, ён вырашыў зайсці да яе. Навошта — патлумачыць не можа.

Здзек доўжыўся каля 10 хвілін. Пасля гэтага А. выйшаў на вуліцу. Пакурыў. Потым вярнуўся ў дом, каб знайсці згублены білет на дыскатэку. Затым пайшоў дамоў. Матыў сваіх дзеянняў патлумачыць не можа. Раскайваецца.

Паводле паказанняў пацярпелай, яна жыве ў доме адна. Мае чатырох сыноў, якія дапамагаюць ёй. У той вечар яна лягла спаць, не замкнуўшы дзвярэй. Было цёмна, і бабуля не бачыла твару гвалтаўніка. Вызваліцца ад яго не магла. Не было сіл.

Пасля ўсяго гэтага жаху састарэлая жанчына на карачках пад дажджом дапаўзла да суседзяў і расказала пра тое, што з ёй здарылася. Суседзі пазванілі сыну пацярпелай. Ён прыехаў. Але ні ён, ні суседзі не паверылі бабулі, таму міліцыю не выклікалі.

Звярнуліся ў праваахоўныя органы толькі раніцай, калі пенсіянерка паўтарыла свой расказ. Сын пацярпелай паведаміў у судзе, што яго знаёмы выказаў яму меркаванне: гвалтаўніком можа быць А., пра якога па вёсцы ходзяць чуткі, што ён прыставаў да жанчын ва ўзросце.

Калі міліцыя ўстанавіла злачынцу, яго маці была шакіраваная…

Паводле заключэння судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, абвінавачаны не пакутаваў і не пакутуе на псіхічнае расстройства. Ён здольны ўсведамляць тое, што робіць.

Злачынства было здзейсненае ў стане алкагольнага ап’янення ў адносінах заведама састарэлай. Гэта абцяжарыла віну А.

Чатыры гады зняволення хлопец атрымаў па сукупнасці двух злачынстваў. На момант здачы матэрыялу ў друк прыгавор не ўступіў у законную сілу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася9

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

«Я адстаяў 70 хвілін». Мінчукі прыйшлі на стадыён «Дынама» глядзець Лігу чэмпіёнаў — многія засталіся галодныя і без піва7

Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім1

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі10

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў2

«Пякельны» маршрут 666 вяртаецца: FlixBus запускае рэйс па Польшчы7

Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася9

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць