Улада33

Падчас старшынства ў АБСЕ Ірландыя будзе спрабаваць прадоўжыць дыялог з Беларуссю

Падчас свайго старшынства ў АБСЕ Ірландыя будзе спрабаваць прадоўжыць дыялог з Беларуссю. Пра гэта заявіў намеснік прэм`ер-міністра, міністр замежных спраў Ірландыі Эйман Гілмар 7 снежня на прэс-канферэнцыі ў Вільні.

«Падчас нашага старшынства мы будзем працаваць над тым, каб забяспечыць кантакты і працяг дыялогу з Беларуссю», — сказаў кіраўнік ірландскага МЗС.

Каментуючы прапанову выключыць Беларусь з АБСЕ, якая ўтрымліваецца ў рэзалюцыі Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці АБСЕ ад 6 снежня, Гілмар адзначыў: усе рашэнні арганізацыі прымаюцца на аснове кансэнсусу. А па некаторых пытаннях «бывае даволі складана дамовіцца», дадаў ён.

Пры гэтым Гілмар нагадаў, што Ірландыя, як член Еўрасаюза, поўнасцю падтрымала ўсе санкцыі, уведзеныя ЕС у дачыненні да Беларусі.

У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН кіраўнік ірландскага МЗС падкрэсліў:

ён усё яшчэ ўражаны і заклапочаны тым, што адбылося ў Беларусі пасля 19 снежня 2010 года.
«А з-за таго, што ў Мінску быў закрыты офіс АБСЕ, нам у прынцыпе вельмі цяжка весці які-небудзь дыялог», — сказаў ён.

Ірландыя будзе старшынстваваць у АБСЕ з пачатку 2012 года. Цяпер старшынёй арганізацыі з`яўляецца Літва.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі апублікаваў на Захадзе артыкул пра мадэль «фінляндызацыі» для Беларусі. Яму адказалі з Фінляндыі: Гэта манілаўшчына і хацелкі46

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць