«Спецыфіка ідэалагічнай работы заключаецца ў тым, што ў яе няма межаў: гэта і лекцыі, і практычныя заняткі, і выхаваўчыя мерапрыемствы».
У прыватных вышэйшых навучальных установах Мінска неабходна карэнным чынам змяніць падыходы да арганізацыі ідэалагічнай работы.Аб гэтым заявіў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба 8 снежня на пасяджэнні мэрыі па пытаннях удасканалення ідэалагічнай і выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю ВНУ прыватнай формы ўласнасці.
На думку Уладзіміра Шчэрбы, рэсурсы і магчымасці для мадэрнізацыі ідэалагічнай работы ў прыватных ВНУ сталіцы ёсць і вельмі істотныя. «Спецыфіка ідэалагічнай работы ў адукацыі заключаецца ў тым, што ў яе няма межаў: гэта і лекцыі, і практычныя заняткі, і выхаваўчыя мерапрыемствы, гэта і сам уклад жыцця ВНУ, — сказаў ён. —
А ў цэнтры ўсяго — асоба выкладчыка, галоўнага правадніка дзяржаўнай ідэалогіі, яго пазіцыя, вызначаная дзеючым заканадаўствам і нормамі педагагічнай этыкі».
Між тым, кіраўнік профільнага камітэта гарвыканкама канстатаваў, што ў некаторых ВНУ дзейнасць па стварэнні эфектыўнага выхаваўчага асяроддзя мае фармальны характар і не ўплывае істотна на змест, формы і метады работы са студэнтамі.
У большасці ВНУ, паводле яго слоў,
наглядная агітацыя не з’яўляецца дзейсным сродкам выхаваўчага ўздзеяння на студэнтаў.Яе змест не адлюстроўвае важнейшыя напрамкі дзяржаўнай палітыкі і ідэалогіі, маладзёжныя праблемы, а непрывабнае афармленне не выклікае цікавасці ў студэнтаў.
Уладзімір Шчэрба адзначыў і недастатковую эфектыўнасць уласных інфармацыйных рэсурсаў ВНУ. «Праведзены маніторынг газет і
Прадстаўнік камітэта па адукацыі засяродзіў увагу
і на рабоце па ўключэнні моладзі ў«У ВНУ не выхоўваюцца ініцыятыўныя лідары, здольныя да вырашэння сучасных маладзёжных праблем. Адсутнічае і педагагічная падтрымка сакратароў пярвічных арганізацый БРСМ. А ў цэлым можна сказаць, што развіццё маладзёжнага руху ў ВНУ прыватнай формы ўласнасці пакуль не стала важным вектарам ідэалагічнага выхавання студэнтаў», — заўважыў Уладзімір Шчэрба.грамадска-карысную дзейнасць, якая часта мае ў прыватных ВНУ сталіцы фармальны характар.
Паводле яго слоў,
не стала сродкам выхавання моладзі ў прыватных ВНУ і арганізацыя працоўнай дзейнасці ў пазаўрочны час, у прыватнасці, у студэнцкіх атрадах.Так, у 2010 годзе былі сфарміраваны 4 студэнцкія атрады ў чатырох і ў
Марудна развіваецца ў прыватных установах вышэйшай адукацыі і сацыяльная інфраструктура (інтэрнаты, пункты гарачага харчавання і інш.).
Старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама перакананы, што праблемы арганізацыі ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы са студэнтамі ў прыватных установах вышэйшай адукацыі Мінска адлюстроўваюць агульныя тэндэнцыі ў рабоце са студэнцкай моладдзю. У той жа час, перакананы ён, у дзяржаўных ВНУ выхаваўчыя стратэгіі пабудаваны дакладна, а сама работа мае больш сістэмны характар. «Лічу, абмеркаванне абазначаных праблем паслужыць выраўноўванню сітуацыі і павышэнню эфектыўнасці выхаваўчай работы ў цэлым», — рэзюмаваў Уладзімір Шчэрба.
* * *
У Мінску 9 прыватных устаноў вышэйшай адукацыі, у якіх навучаюцца 42 569 студэнтаў (17,8 працэнта ад агульнай колькасці навучэнцаў усіх ВНУ горада). На дзённай форме навучаюцца 23 працэнты студэнтаў прыватных ВНУ. Адукацыйны працэс ажыццяўляюць 1 136 выкладчыкаў.
Каментары