Культура77

«Прыклад Гаўла грэў, поўніў сэрца надзеяй»

Дзесяць год таму прэзідэнт Чэхіі сустрэўся ў Пражскім Градзе з Васілём Быкавым.

12 верасьня 2001 года прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавал сустрэўся ў Праскім Градзе з Васілём Быкавым. А ў наступным годзе Гавэл запрасіў Быкава на жыхарства ў Чэхію. У студзені 2003 году, калі сканчаліся прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Гавэла, супрацоўніца Радыё Свабода Алена Коварова падрыхтавала адмысловую перадачу, у якой слова пра Гавэла сказаў Васіль Быкаў.

Васіль Быкаў: «Цяпер ужо ўсім зразумела, што гады прэзыдэнта Вацлава Гаўла сталі эпохай ня толькі ў гісторыі Чэхіі, але ў нейкай меры і ўсёй Эўропы ці нават усясьветнай супольнасьці. На прыкладзе Гаўла сьвет убачыў ня так часта ў гісторыі ажыцьцяўляны пастулят — мару антыка Плятона пра тое, каб філёзафы апыналіся пры ўладзе, а ўладары рабіліся філёзафамі. Гавэл — і філёзаф, і дэмакрат, што вельмі важна ў наш супярэчлівы блытаны век. Я, быўшы ў Бэрліне, паслаў яму ліст з просьбай знайсьці магчымасьць прыняць у Карлаў унівэрсытэт маладых беларусаў, якія за палітыку, за апазыцыйнасьць да нялюдзкай улады былі выкінутыя зь беларускіх унівэрсытэтаў, — тым самым узнавіць даўнюю традыцыю Масарыкавай рэспублікі. Празь нейкі час тое было зроблена. Цяпер шмат беларускай моладзі вучыцца ў Празе, яны, можа, і ня ведаюць, каму найперш трэба сказаць беларуска-чэскае «дзякуй».

У маім лёсе Вацлаў Гавэл таксама значыў нямала: даў мне гасьцінны прытулак у Чэхіі, а яшчэ раней зь ягонай ініцыятывы мы спаткаліся ў ягонай рэзыдэнцыі, дзе прэзыдэнт дужа цікавіўся лёсам Беларусі. На жаль, я ня мог нічым усьцешыць прэзыдэнта і палітыка, філёзафа і гуманіста-пісьменьніка. Лёс Беларусі быў звыкла чорны, бы эгіпецкая ноч. Тое дужа непакоіла Гаўла, які сам у свой час прайшоў доўгую ноч прыгнёту і дысыдэнцтва, ды ўрэшце дасяг сонца свабоды і дэмакратыі. Ягоны прыклад грэў, поўніў сэрца надзеяй. Мілае сэрцайка чэскага прэзыдэнта, калі яно і сыдзе з прэзыдэнцкага даху, будзе доўга гарэць дабром і надзеяй у сэрцы ня толькі чэхаў, але і іншых народаў сьвету, і беларусаў найперш. Дзякуй вам, вялікі чэх Гавэл, за тое, што вы нарадзіліся на гэтай зямлі».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч28

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

З італьянскай вінаробні ўвадначас скралі элітнага віна на 5 мільёнаў даляраў. Гэта беспрэцэдэнтны маштаб5

Улады анансавалі змены ў падатковых стаўках на наступны год. Што памяняецца?2

У ЗША жанчына вырасціла гіганцкі кабачок вагой з дарослага чалавека1

Менш чым за суткі беларуска зрабіла 170 тысяч крокаў — хадзіла па стадыёне каля дома9

Кіраўнік Мінска: Гандлёвых цэнтраў у сталіцы ўжо даволі3

Белстат апублікаваў статыстычныя партрэты беларускіх бацькі і маці

У сэрвісе для зваротаў у дзяржаўныя органы адбыўся выцек даных. Папаліліся і вядомыя прапагандысткі1

Каля мінскага парку Дружбы народаў зносяць савецкую дыспетчарскую станцыю ФОТЫ1

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч28

Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць