Свет33

Кандыдат Крамля пацярпеў паразу на выбарах у Прыднястроўі

Шаўчук набірае 76% галасоў, а Камінскі — 20%.

Паводле папярэдніх звестак, у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Прыднястроўі з вялікім адрывам лідзіруе былы спікер парламента непрызнанай рэспублікі Яўгеній Шаўчук, а не падтрыманы Расіяй цяперашні спікер Анатоль Камінскі.

Аб гэтым расійскім інфармацыйным агенцтвам паведамілі ў штабах кандыдатаў. Гэта пацвярджаюць і папярэднія звесткі прыднястроўскага Цэнтрвыбаркама.

У сталіцы Прыднястроўя Ціраспалі Шаўчук набраў 71,88% галасоў, а Камінскі — 18,34%,
паведамілі Інтэрфаксу ў ЦВК ПМР. У Бендэрах — другім па велічыні горадзе Прыднястроўя — суадносіны галасоў — 76,17%/15,78% на карысць Шаўчука.

«Разрыў паміж канкурэнтамі значны, што дазваляе казаць аб паразе ў другім туры выбараў. Мы занялі ганаровае другое месца», — сказаў РІА Навіны прадстаўнік штаба Камінскага Сяргей Мельнічэнка.

Паводле дадзеных, апублікаваных на сайце Яўгена Шаўчука, у цэлым па Прыднястроўі ён набраў 76,4% галасоў, а Камінскі — 20,2%.

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў 11 снежня Анатоль Камінскі набраў 26,3% галасоў, а Яўген Шаўчук, — 38,5%.

Ігар Смірноў, што кіраваў Прыднястроўем ад 1991 г., нагадаем, не прайшоў у другі тур.

Крэмль ставіў на Камінскага

Да выбараў Расія, якой Прыднястроўе шмат у чым абавязана сваім існаваннем, дала зразумець, што хацела б сыходу Смірнова, а высокапастаўленыя маскоўскія чыноўнікі недвухсэнсоўна падтрымлівалі Камінскага.

Так, у сярэдзіне кастрычніка Сяргей Нарышкін, былы тады кіраўніком крамлёўскай адміністрацыі, адкрыта параіў нязменнаму лідару непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі Ігару Смірнову не ісці на пяты прэзідэнцкі тэрмін.

Эксперты тлумачылі пазіцыю крамлёўскай адміністрацыі незгаворлівасцю Смірнова ў перамоўным працэсе ў Прыднястроўі і адзначалі жаданне Расіі як мага хутчэй урэгуляваць канфлікт.

«Новую сілу», якую Крэмль хацеў бы бачыць на чале Прыднястроўя, Нарышкін назваў па імені і прозвішчы — гэта быў кандыдат ад партыі «Абнаўленне» Анатоль Камінскі.

За два дні да выбараў кіраўнік прыднястроўскага КДБ (як і ў Беларусі, яно называецца КДБ) назваў Шаўчука агентам Малдовы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць