600 работнікаў прадпрыемства «Граніт» пакінулі афіцыйны прафсаюз і перайшлі ў Незалежны
Прычыны — нездавальняючая работа прафкама і нізкія заробкі.
Каля 600 работнікаў РУВП «Граніт» выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства. Прычыны — нездавальняючая работа прафкама, нізкія заробкі.
24 снежня па ініцыятыве гранітаздабытчыкаў у Мікашэвічах (Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў і будаўнікоў на чале з яго старшынём Мікалаем Зіміным.
Толькі ў ходзе сустрэчы каля 200 чалавек выказалі жаданне перайсці ў незалежны прафсаюз.
Зараз на «Граніце» створана першасная незалежная прафсаюзная арганізацыя, абрана кіраўніцтва выканаўчага бюро і кантрольная камісія.
-
Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ
-
«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы
-
Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары