Спорт

Арэльен Мантаруп перайшоў з «Дынама» Мінск у «Кан»

Кантракт заключаны на 2,5 года.

Экс-абаронца футбольнага мінскага «Дынама» Арэльен Мантаруп афіцыйна перайшоў у французскі «Кан», падпісаўшы кантракт на 2,5 года.

«Я вельмі задаволены, што буду выступаць за „Кан“. Я не хаваў ахвоты вярнуцца ў Заходнюю Еўропу, для мяне гэта новы іспыт», — сказаў на прэс-канферэнцыі Мантаруп.

«Мне падабаецца стыль гульні Арэльена. Гэта энергічны футбаліст, які любіць гуляць у нападзенні.
Я заўсёды патрабую ад крайніх абаронцаў менавіта такой гульні», — цытуе словы галоўнага трэнера «Кана» Франка Дзюма Goals.by са спасылкай на афіцыйны сайт клуба з Нармандыі.

Мантаруп будзе гуляць пад 8-м нумарам.

***

«Кан» (Stade Malherbe Caen) заснаваны ў 1913 г. Гуляе ў вышэйшым французскім дывізіёне, куды выйшаў паўтара года таму; у сезоне 2010–2011 фінішаваў на 15-м месцы. Пасля першага кола сезона 2011–2012 (19 тураў) займае 14-ы радок з 20 баламі (5 перамогаў, 5 нічыіх, 9 паразаў, розніца мячоў 24–29). Чэмпіянат Францыі адновіцца 14 студзеня. «Кан» згуляе з «Рэнам», а 7 студзеня ў Кубку Францыі — з «Труа».

***

Арэльен Мантаруп (нарадзіўся 19 снежня 1985 г.) — выхаванец школы «Рэна». Выступаў за «Дыжон», «Арлеан», «Крэтэй». У 2007—2008 гг. гуляў за аматарскі «Вітрэан».

У лістападзе 2008 г. Арэльен заключыў кантракт з мінскім «Дынама», стаўшы першым французскім гульцом у беларускім першынстве. Згуляў за «Дынама» 57 матчаў, забіў два галы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР3

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

«Усведамляю, што магу стаць першай беларускай, якая наведае ўсе краіны свету». Падарожніца з Мінска размаўляе на 8 мовах і марыць пражыць 200 гадоў9

Мэр Вільні патлумачыў, што зменіцца для беларускай гімназіі пасля ўвядзення абавязку дзецям іншаземцаў хадзіць у літоўскамоўныя школы3

Украінскі камандзір прынізіў кіраўніцтва Расіі: запісаў відэа з цэнтра горада, які Масква абвясціла «вызваленым»3

ЦАХАЛ пацвердзіў, што загінула 70 тысяч жыхароў Газы. Гэта ў 50 разоў больш, чым ад рук ХАМАСа ў дзень атакі на Ізраіль11

Расія пачала выкарыстоўваць ва Украіне шахеды, падключаныя да Starlink. Што вядома і чаму гэта небяспечна1

« 3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят6

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам25

Вікторыю Кульшу вызвалялі з гіпсам на шыі: «Пералом пазванкоў — гэта вынік фізічнага гвалту ў калоніі»2

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР3

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць