Свет11

Кіраўнік цэнтрабанка Швейцарыі сышоў у адстаўку

Кіраўнік швейцарскага нацыянальнага банка Філіп Хільдэбранд сышоў у адстаўку пасля скандалу з нагоды магчымых незаконных валютных аперацый на паўмільёна даляраў,
якія, як мяркуецца, правяла яго жонка, паведамляе газета Neue Zuercher Zeitung.

Як чакаецца, найбліжэйшым часам Хільдэбранд правядзе прэс-канферэнцыю, на якой патлумачыць рашэнне аб адстаўцы, а таксама апублікуе частку дакументаў што да банкаўскіх аперацый.

Як пішуць швейцарскія СМІ, адстаўка Хільдэбранда стала для ўсіх поўнай нечаканасцю, бо Хільдэбранд меў магутную падтрымку і абарону з усіх бакоў.

Скандал вакол банкаўскіх аперацый жонкі Хільдэбранда разгарэўся пасля таго, як у СМІ трапілі звесткі аб транзакцыях па рахунку Каш’і Хільдэбранд.

Як сцвярджалі газеты, жонка кіраўніка швейцарскага нацыянальнага банка правяла валютныя аперацыі незадоўга да таго, як было абвешчана аб рашэнні прывязаць швейцарскі франк да курсу еўра. 15 жніўня Каш’я Хільдэбранд, што раней працавала спецыялістам па продажы валют, купіла даляраў на 400 тысяч франкаў. Выгада ад куплі амерыканскай валюты магла скласці да 10%, а частка грошай пасля аперацыі была пераведзеная на рахунак 11-гадовай дачкі кіраўніка банка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць