Меркаванні1919

«Мы катэгарычна не згодныя, што Дзяржынскі — наш ідэал»

Бабруйская праваслаўная япархія дабіваецца кананізацыі святароў, расстраляных саветамі. І хоча, каб улады дыстанцыяваліся ад тых злачынстваў.

Бабруйская праваслаўная япархія мае намер дамагацца кананізацыі святароў, расстраляных за адданасць веры ў часы бальшавіцкага і сталінскага тэрору.

У тым, што царква прызнае забітых святароў пакутнікамі за веру, сумневаў у япархіі няма, а вось свецкага ўвекавечання іх памяці, лічаць тут, прыйдзецца чакаць доўга.

Пакуль Бабруйская япархія падала ў камісію па кананізацыі Беларускай праваслаўнай царквы звесткі толькі аб адным забітым святары — Паўле Сяўбе. Яго расстралялі па прысудзе «тройкі» 16 лютага 1938 года. Перад арыштам ён хрысьціў немаўля. Святара абвінавацілі ў «антысавецкай дзейнасці» і «ўдзеле ў контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі».

«У праваслаўным веравучэнні апошні подзвіг — вызначальны. Ён верыў, што калі не пойдзе хрысціць, то захавае жыццё сабе, але тады, магчыма, немаўля памрэ нехрышчоным.
Ён быў упэўнены, што яго арыштуюць. Тады, у 1937 годзе, спадзявацца не было на што», — тлумачыць кіраўнік епархіяльнага аддзела кананізацыі святых айцец Зміцер.

Паводле яго слоў, дыяцэзія рыхтуе звесткі ў камісію яшчэ на чатырох забітых святароў. Працэс кананізацыі надзвычай працяглы, кажа ён, бо патрабуе дакладных сведчанняў бездакорнага служэння веры. Колькі было знішчана святароў у 20-30-я гады мінулага стагоддзя на тэрыторыі дыяцэзіі, дакладна пакуль не ўстаноўлена.

«Сто адзінаццаць чалавек… Гэта толькі святароў. Практычна ва ўсіх выпадках у прысудах былі запісаны і простыя прыхаджане. Калі казаць пра свецкіх, дык гэта тысячы людзей. Пакуль за іх вядуцца толькі памінальныя службы», — адзначае айцец Зміцер.

Ці доўга прыйдзецца чакаць увекавечання памяці пакутнікаў за веру ў свецкім жыцці?

«Для таго каб адбылося грамадскае прызнанне, — кажа ён, — неабходная пэўная пазіцыя улады, каб яна дыстанцыявалася ад таго, што адбывалася ў тыя страшныя гады. А 

калі цяпер кажуць пэўныя структуры, што Дзяржынскі — наш ідэал, дык мы катэгарычна з гэтым не згодныя і патрабуем прызнання злачыннага характару такіх дзеянняў».

У Бабруйску, на плошчы Перамогі, усталяваны памятны знак ахвярам масавых рэпрэсій. У мінулым года на Дзмітраўскія Дзяды да яго са свечкамі ад Свята-Мікалаеўскага сабора, каб ушанаваць памяць бязвінна забітых, збіраліся дайсці чацвёра актывістаў. Іх затрымалі, а пазней прызналі вінаватымі ў несанкцыянаваным палітычным шэсці.

Старшыня бабруйскай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Бузінаеў кажа, што ў метадах супрацьстаяння ўлады з грамадствам мала што змянілася з 1920-30-х гадоў мінулага стагоддзя, таму пакутнікаў за справядлівасць і веру не будзе ў Беларусі менш ні ў рэлігійным жыцці, ні ў свецкім. «У 1937-38-м іх расстралялі б, цяпер жа — толькі аштрафавалі Калі б былі развязаныя рукі, то і расстралялі б. Яны ж не думаюць аб сваім народзе, аб яго будучыні, а толькі пра ўласную бяспеку і ўладу», — кажа ён.

У абарону актывістаў выступіла Бабруйская праваслаўная епархія.

Святары прасілі, каб суддзя Таццяна Тарабуева ўлічыла тое, што маладых людзей затрымалі каля царквы са свечкамі на Дзяды, і каб падышла да разгляду справы далікатна. У выніку актывістам прысудзілі па 700 тысяч рублёў штрафу.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць