Грамадства

Заўтра брата Сіўчыка могуць адпусьціць на волю

Прадстаўнік пракуратуры папрасіў пакараць Канстанціна Лукашова зьняволеньнем на два гады — з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на тры гады.

У судзе Ленінскага раёну Менску прадстаўнік пракуратуры папрасіў пакараць Канстанціна Лукашова зьняволеньнем на два гады — з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на тры гады. Канстанціна вінавацяць у супраціве міліцыянту.

Інцыдэнт адбыўся летась 29 сакавіка, калі Лукашоў на ўласным аўтамабілі вывозіў са шпіталю свайго брата Вячаслава Сіўчыка. Ён не спыніў машыну на патрабаваньне людзей у цывільным. Ад 19 сьнежня Канстанціна трымаюць пад вартай.

У судзе Ленінскага раёну Менску ў справе Канстанціна Лукашова адбыліся спрэчкі. Прадстаўнік пракуратуры спаслаўся на паказаньні Анатоля Сушчэні, які прызнаны пацярпелым у крымінальнай справе.

Нагадаем, летась 29 сакавіка Канстанцін Лукашоў на ўласным аўтамабілі вывозіў з 3‑га клінічнага шпіталю свайго брата Вячаслава Сіўчыка. Людзі ў цывільным знакамі загадалі Канстанціну спыніцца, але ён гэтага не зрабіў.

Пазьней адзін зь міліцыянтаў зьвярнуўся ў пракуратуру з заявай пра тое, што яго нібыта зьбіў аўтамабіль Лукашова. Ён папрасіў у судзе спагнаць з Канстанціна два мільёны рублёў (гэта каля тысячы даляраў) матэрыяльнай кампэнсацыі за нібыта сапсаваную вопратку.

Нягледзячы на тое, што паказаньні некаторых сьведак супярэчылі абвінавачаньню, пракурор узяў за аснову паказаньні міліцыянта. Ён папрасіў пакараць Канстанціна зьняволеньнем на два гады з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на тры гады.

Адвакат Канстанціна аспрэчыла высновы абвінавачаньня й папрасіла суд апраўдаць падабароннага, спаслаўшыся на тое, што першапачаткова не было падставаў для крымінальнай справы.

Гаворыць брат Канстанціна Лукашова Вячаслаў Сіўчык:

В.Сіўчык: «Сёньняшняя прамова пракурора паказала, што пракуратура абсалютна не зьвяртае ўвагу на тое, што існуе заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Пракурор спаслаўся толькі на паказаньні так званага пацярпелага. Так што яшчэ трэба дзякаваць, што пацярпелы не прыйшоў у суд і не сказаў, што мой брат перашкаджаў яму ляцець на Марс. Тое, што адбываецца ў судзе, — гэта зьдзек ня толькі зь беларускага заканадаўства, зьдзек зь беларускага народу, а гэта зьдзек са здаровага сэнсу».

Маці Канстанціна Галіна Сіўчык была абураная выступам абвінаваўцы.

Г.Сіўчык: «Сёньня два месяцы, як мой сын незаконна знаходзіцца ў СІЗА. Я спадзяюся, што судзьдзя абвесьціць апраўдальны прысуд. Таму што, калі вось цяпер пракурор прасіў умоўна і быццам бы гэта мякка, і, як адвакат казала, што лепш сініца ў руках, чым журавель у небе… Але абвінавачваць нявіннага чалавека — таксама злачынства, не гаворачы пра грэх, — дарэчы, пачаўся пост. Я вельмі ўдзячная ўсім тым, хто мне тэлефануе, хто яму піша лісты. Бяз вашай падтрымкі мы б ня вытрымалі».

20 лютага а дзясятай раніцы судзьдзя Зінаіда Красоўская мае абвесьціць прысуд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна1

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт3

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны2

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць