Улада33

Лукашэнка ўпэўнены ў стабілізацыі сітуацыі ў Сірыі

Кіраўнік Беларусі ўпэўнены, што сітуацыя ў Сірыі стабілізуецца. Пра гэта ён заявіў сёння, сустракаючыся з надзвычайным і паўнамоцным паслом Сірыі ў Беларусі Фарукам Тахай, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі.

Як адзначыў Лукашэнка, з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі ён сустракаецца не з усімі пасламі, а ў асноўным з тымі, хто з’яўляецца сябрамі Беларусі. «І калі расстаешся з сябрамі — гэта заўсёды крыху сумна. Тым больш, не будзем хаваць, у той сітуацыі, у якой знаходзіцца ваша краіна. Таму гэта ўносіць нейкую нявызначанасць», — сказаў Лукашэнка.

«Але вы павінны ведаць, што Беларусь для вас — краіна не чужая. Вы ў любы час можаце сюды прыехаць, тады, калі вам гэта спатрэбіцца», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да дыпламата.

Лукашэнка таксама выказаў перакананне ў тым, што сітуацыя ў Сірыі стабілізуецца. «Я хачу, каб сітуацыя ў вашай краіне стабілізавалася. Я ўпэўнены, што гэта адбудзецца не сёння, дык заўтра. Але хацелася б, каб гэтая стабільнасць, якая запануе ў Сірыі, спрыяла паляпшэнню нашых адносін», — адзначыў Лукашэнка.

Кіраўніцтву Сірыі Лукашэнка папрасіў перадаць самыя цёплыя словы падтрымкі ў цяперашні цяжкі час. «Мы ў Беларусі вельмі хацелі б, каб усё склалася нармальна. І я ўпэўнены, што так будзе», — сказаў ён.

У сваю чаргу пасол Сірыі падкрэсліў, што патэнцыял двухбаковых адносін Беларусі і Сірыі вялізны і выказаў надзею на далейшае плённае развіццё супрацоўніцтва.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве48

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадалі кватэру Герасімені8

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

Лукашэнка прыехаў на «раптоўную» праверку боегатоўнасці Узброеных сіл. Міністра папярэдзілі а 7‑й раніцы14

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя22

У беларускай арміі адпрацоўваюцца ўдары з выкарыстаннем «Паланэз-М» і «Іскандэр-М»1

Італія абышла Нарвегію па колькасці заваяваных медалёў на Алімпіядзе2

Зяленскі не супраць рэферэндуму аб тэрыторыях, але пагадненне павінна задавальняць Украіну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве48

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? У Эстоніі яе падазраюць у махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць