Культура11

Да фіналу «Еўрафэсту» Гюнеш рыхтуе новую песню

а астатнія выканаўцы дапрацуюць нумары.

Да фіналу тэлевізійнага музычнага праекта «Еўрафэст», нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні «Еўрабачанне-2012», Гюнеш падрыхтуе новую песню, а астатнія выканаўцы дапрацуюць нумары.

Фінал пройдзе 14 лютага ў сталічным Палацы спорту.
У 18.00 пачнецца яго трансляцыя тэлеканалам «Беларусь 1» і міжнародным спадарожнікавым тэлеканалам «Беларусь-ТБ».

Нагадаем, у паўфінале Гюнеш выступіла з баладай And morning will come. Як заявіла спявачка 24 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, у фінале будзе гучаць новая песня. І песня, і нумар будуць кардынальна адрознівацца ад таго, што было. «Гэта будзе сюрпрыз, — сказала Гюнеш. — Я хачу захаваць некаторую інтрыгу». Паводле яе слоў, зараз пачынаюцца рэпетыцыі нумара.

Фіналістка Алена Ланская пра магчымасць замены песні All my life, з якой яна выступала ў паўфінале, сказала наступнае: «Скажу шчыра, на гэты момант лепшай за All my life песні мы пакуль не знайшлі. Калі да 14 лютага мы раптам знойдзем песню, то, магчыма, штосьці зменіцца». Паводле яе слоў, зараз ідзе праца над пастаноўкай нумара, распрацоўваюцца касцюмы. «Не хочацца раскрываць падрабязнасці, бо гэта ў першую чаргу спаборніцтва, — сказала Ланская. — Гэта будзе ў асноўным праца са святлом». Паводле яе слоў, вырашана прыбраць з нумара скрыпачоў. Ланская таксама адзначыла, што надае ўвагу працы над англійскім вымаўленнем.

Як заявіў прадстаўнік Вікторыі Алешкі, кампазітар яе песні Dream Яўген Алейнік, у фінале выканаўца не будзе мяняць ні песню, ні канцэпцыю нумара. Пры гэтым поўнасцю плануецца змяніць антураж і афармленне. «Нам здалося, што на паўфінальным шоу мы крыху перабралі з чырвоным колерам. Будуць зроблены больш лёгкія акцэнты», — сказаў Алейнік. Да фіналу рыхтуецца акрабатычны нумар з удзелам бэк-вакалістаў. Алейнік сцвярджальна адказаў на пытанне, ці працуе Алешка над англійскім вымаўленнем. Аднак, паводле яго слоў, класічная эстрадна-сімфанічная песня «ў прынцыпе апраўдвае акцэнт»: многія прывыклі слухаць такія творы ў выкананні французаў і італьянцаў, якія спяваюць з моцным акцэнтам.

Гурт Litesound мае намер пакінуць для фіналу кампазіцыю We are the heroes. Яна атрымала станоўчы водгук ад пераможцы конкурсу «Еўрабачанне-2009» нарвежскага музыканта беларускага паходжання Аляксандра Рыбака. Песня таксама мае «вельмі вялікі поспех» у інтэрнэце і ў журналістаў. Зараз гурт займаецца падрыхтоўкай нумара.

Прадстаўнік Uzari Ніна Лахіна паведаміла, што выканаўца не будзе мяняць песню The winner, але будзе дапрацавана яе аранжыроўка, магчыма, змены закрануць рытм. Пры гэтым нумар, паводле яе слоў, «стаў значна шырэйшым і цікавейшым». «Будзе прыгожа, і маляўніча, і ярка, і феерычна», — абяцае Лахіна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?4

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак10

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца10

За адмову разблакаваць тэлефон пры ўездзе ў Расію цяпер можна сесці на 15 сутак4

Жанчына схадзіла ў філармонію і абурылася, што ў скрыпачкі на сцэне спаўзла брэтэлька бюстгальтара11

Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?4

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць