Свет11

Расійская пісьменніца папрасіла прытулку ў Фінляндыі

Паліна Жарабцова, аўтарка дзённіка пра чачэнскую вайну ў выглядзе кнігі, што выйшаў восенню 2011 года, з'ехала з Расіі і папрасіла палітычнага прытулку ў Фінляндыі.

26-гадовая расіянка спасылаецца на частыя пагрозы ў свой адрас ад невядомых асобаў, якія патрабавалі спыніць публікацыі.

Жарабцова нарадзілася ў 1985 годзе ў Грозным. У першую і другую чачэнскую вайну яе сям’я заставалася ў горадзе. Яна вяла дзённік, у якім запісвала ўсё, што бачыла і чула вакол.

Увосень мінулага года ў маскоўскім выдавецтве «Дэтэктыў-прэс» выйшла яе першая кніга з запісамі пра падзеі ў Чачні ў 1999–2002 гадах. У студзені Жарабцова з мужам пакінулі Расію.

«Цяпер нам выдалі часовыя дакументы і сказалі, што найбліжэйшым часам прашэнне будзе разгледжанае», — сказала яна ў інтэрв’ю.

«Былі пагрозы, яны паступалі ўвесь час цягам 2011 і 2010 гадоў, — расказала аўтарка кнігі пра вайну. — Вельмі стаміліся мы ад гэтых пагроз і ад таго, што ўсё робіцца горш і горш. І шостае пачуццё, якое, напэўна, на войнах выпрацавалася, інакш дзіцем я б там не выжыла, мне падказала, што трэба з’ехаць і ў свабоднай дэмакратычнай краіне папрасіць прытулку».

Жарабцова паведаміла, што 17 студзеня на яе напалі, і гэта стала апошняй кропляй.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць