Здарэнні11

Спецыялісты прагназуюць рост наркатрафіку цераз Беларусь і Расію

Спецыялісты прагназуюць, што са стварэннем Мытнага саюза сітуацыя з нарказлачынствамі будзе ўскладняцца. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Аляксандр Гаўрылаў у інтэрв’ю, апублікаваным на сайце міністэрства.

«Мы аналізавалі праблему вытворчасці і распаўсюджвання наркотыкаў у найбліжэйшых дзяржавах, у тым ліку ў ЕС. Прыйшлі да высновы, што трэба чакаць павелічэння колькасці наркатрафіку цераз Беларусь і Расію. Сціранне межаў у рамках Мытнага саюза, канешне, спрашчае схему руху наркотыкаў. Таму мы прагназуем, што, па-першае, павялічыцца транзіт так званым Паўночным шляхам: з паўночнай часткі Афганістана, Казахстана, цераз РФ, Беларусь і ў Еўрасаюз. Па-другое, павысіцца рух „сінтэтыкі“ ў зваротным напрамку», — сказаў Аляксандр Гаўрылаў.

Паводле яго слоў, цяпер прапрацоўваюцца ўсе мерапрыемствы, накіраваныя на процідзеянне наркатрафіку. Гэта адбываецца і ў рамках пастаянна дзейнай міжрэгіянальнай аперацыі «Канал». Так, летась, дзякуючы сумесным дзеянням з незаконнага абароту канфіскавана амаль 58,6 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, у тым ліку 33,6 кг гашышу, больш за 15 кг марыхуаны, 9,83 кг псіхатропных рэчываў. Выяўлена 97 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, да крымінальнай адказнасці прыцягнуты 93 грамадзяніны. З незаконнага абароту канфіскавана 61 адзінка агнястрэльнай зброі, 1.160 адзінак боепрыпасаў, матэрыяльных каштоўнасцей і іншых прадметаў, забароненых да перавозкі, больш чым на 333 тысячы долараў.

У маі 2011 года была праведзена рэгіянальная спецаперацыя «Канал-Захад», у ходзе якой прапрацоўваліся нюансы папераджальных мер і аператыўнага рэагавання з улікам дапамогі ўсіх найбліжэйшых дзяржаў. «Мы стараемся ісці ў нагу з часам і прадухіляць магчымыя пагрозы», — падкрэсліў Аляксандр Гаўрылаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць