Грамадства

Дзянісаў атрымаў перадачу

Хлопца трымаюць у віцебскім СІЗА № 2.

Хлопца трымаюць у віцебскім СІЗА №2

Гэта пацьвердзіў дзяжурны сьледчага ізалятару. 27 лютага маці актывіста Раіса Дзянісава перадала сыну перадачу: харчы і цёплае адзеньне. Сустракацца з сынам ёй не дазваляюць.

Паводле Раісы Дзянісавай, 28 лютага да Дзяніса пойдзе адвакат, ад якога яна спадзяецца даведацца пра вылучанае абвінавачаньне. Нагадаем, 25 лютага Дзяніса Дзянісава вывезьлі з гомельскага сьледчага ізалятару ў Віцебск, але высадзілі зь цягніка яшчэ да гораду.

Раіса Дзянісава распавяла, як спрабавала сустрэць сына на віцебскім вакзале: «Калі прывязуць, было невядома. Бегала па вакзале, сустракала цягнікі. Ведаеце, як сэрца маці непакоіцца… Але нічога. У нядзелю пайшла ў ізалятар, хацела перадачу перадаць, але ў нядзелю і панядзелак перадачаў не прымаюць, таму нічога не казалі. Толькі сёньня прынялі перадачу».

Дзяніса Дзянісава затрымалі яшчэ 16 лютага. Летась супраць яго завялі крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Паводле гэтага артыкулу актывісту пагражае да трох гадоў зьняволеньня. Між тым сваякі Дзянісава не выключаюць, што артыкул абвінавачаньня зьменяць, бо ягоную справу перадалі іншаму сьледчаму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць