Улада

Намесьнік міністра эканомікі: плян прыватызацыі стратэгічных прадпрыемстваў – толькі накід

Алег Мельнікаў падкрэсьліў, што «плян мерапрыемстваў па стабілізацыі сытуацыі на ўнутраным валютным рынку і дасягненьні дадатнага сальда замежнага гандлю Беларусі на 2007 год уяўляе сабой папярэднія накіды».

Паступленні ў бюджэт у 2007 годзе ад выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, у тым ліку дывідэндаў, а таксама прыбытак ад продажу акцый і нерухомай маёмасці плануюцца на ўзроўні каля Br1 трлн. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік міністра эканомікі Алег Мельнікаў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Пры гэтым ён адмовіўся каменціраваць пытанне магчымага акцыяніравання шэрага стратэгічных прадпрыемстваў Беларусі. «Для стварэння акцыянернага таварыства на базе дзяржпрадпрыемства павінна быць прынята пэўнае рашэнне і вызначаны тэрміны. Ёсць закон аб прыватызацыі, дзе агавораны ўсе гэтыя пытанні», — адзначыў намеснік міністра.

Адказваючы на пытанне, ці будзе аддавацца перавага інвестарам якой‑небудзь краіны пры продажы актываў, Алег Мельнікаў паведаміў: «У адпаведнасці з законам няма пераваг, ёсць шэраг нарматыўных актаў, якія гавораць аб правядзенні конкурсаў і аўкцыёнаў».

Што датычыцца ААТ «Белтрансгаз», то цяпер «ідзе вырашэнне чыста тэхнічных пытанняў, звязаных з заключэннем дагавора куплі‑продажу акцый гэтага прадпрыемства, і да 1 ліпеня дагавор павінен быць заключаны», канстатаваў намеснік міністра.

Алег Мельнікаў таксама падкрэсліў, што план мерапрыемстваў па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку і дасягненню дадатнага сальда знешняга гандлю Беларусі на 2007 год «уяўляе сабой папярэднія накіды». Гэты план будзе разглядацца ўрадам у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Тады будзе прымацца адпаведнае рашэнне. Што датычыцца часткі продажу актываў дзяржавы ў шэрагу буйнейшых прадпрыемстваў, то «аб гэтым пакуль што рана гаварыць», лічыць намеснік міністра эканомікі. «Але ў прынцыпе гэта нармальны працэс, звязаны са стварэннем акцыянерных таварыстваў — не дзеля змянення шыльды, а дзеля павышэння эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемстваў і ў цэлым галіны», — падкрэсліў Алег Мельнікаў.

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць