Улада1010

Шэсце на Дзень Волі пройдзе ад Акадэміі навук да Бангалора

Аргкамітэт 25 Сакавіка ўзначаліў Уладзімір Колас.

Аргкамітэт па святкаванні Дня Волі (25 Сакавіка) на ўчорашнім пасяджэнні вырашыў, што сёлетняе шэсце будзе адбывацца па маршруце «Акадэмія навук — плошча Бангалор».

«Прынялі кампраміснае рашэнне. Каб задаволіць і больш радыкальных, і тых, хто хоча адчуваць бяспеку», — кажа лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Зрэшты, апошнія гады бывала, што з Акадэміі навук дэманстранты так нікуды і не рушылі, праводзячы там мітынг.

Старшынёй аргкамітэту абраны старшыня Рады інтэлігенцыі, дырэктар Коласаўскага ліцэю Уладзімір Колас. Ганаровы старшыня — Івонка Сурвілла.

Уладзімір Колас на нашае пытанне аб маршруце акцыі адказаў: «Ёсць пэўныя напрацоўкі, але нічога канкрэтнага мы не вырашылі, яшчэ будзем збірацца ў сераду на дадатковае абмеркаванне. У чацвер на прэс-канферэнцыі ўсё абвесцім публічна».

Апошні час Уладзімір Колас не быў такім заўважным у публічнай палітыцы. Хоць ён разглядаўся, як імаверны кандыдат на выбары ў 2006. Цяпер вось зноў з’явіўся на відных ролях.

Анатоль Лябедзька мяркуе, калі заўтра будуць вырашаныя ўсе пытанні, то заяўку ў Мінгарвыканкам могуць падаць адразу ж. У працы аргкамітэта бралі ўдзел АГП, «Гавары праўду», «Еўрапейская Беларусь», Хрысціянская дэмакратыя, Рада інтэлігенцыі.

Партыі БНФ і Руху «За свабоду» на паседжанні не прадстаўляў ніхто. «Спадзяюся, гэта вірус грыпу, а не палітычны вірус», — кажа Лябедзька.

Старшыню АГП не палохаюць абвінавачванні ў тым, што шэсце пройдзе да Бангалору. «Ніхто не замінае людзям проста прыйсці да Акадэміі. Цяпер самае галоўнае, каб прыйшло больш людзей, калі ў Расіі прыходзілі дзясяткі, то іх збівалі. Калі пачалі выходзіць дзясяткі тысячаў, то іх запаважалі».

Дзень Волі адзначаецца ў гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918. Штогод у гэты дзень адбываюцца вулічныя акцыі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Сёлета Дзень Волі прыпаў на нядзелю.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы9

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

МЗС Ірана: Сустрэча з ЗША не плануецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла12

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць