Грамадства1717

Лукашэнка: Мы шукаем апорныя пункты для асваення Афрыкі

«Вы ведаеце, што ў нас там сяк-так».

Беларусь пачынае асвойваць афрыканскі кантынент, заявіў 21 лютага Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прызначанага паслом у Нігерыі Вячаслава Бяскостага.

«Вы ведаеце, што ў нас там сяк-так. Нават у краінах, дзе ў нас ёсць пасольствы, мы не вельмі разгарнуліся, але пачынаем вельмі сур’ёзна працаваць. Там цікавасць да беларусаў сур’ёзная. Мы ўжо празандавалі глебу. Там непачаты край работы, і мы шукаем апорныя пункты. Сёння нам патрэбная апора ў выглядзе пасольства ў Нігерыі, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — І вам трэба быць гатовым да пашырэння сваёй дзейнасці. Калі ў Нігерыі мы будзем ажыццяўляць два-тры праекты, гэтага для пачатку дастаткова. Але вы павінны будзеце бачыць і суседнія дзяржавы, дзе мы таксама можам мець пару сур’ёзных праектаў».

«Я хачу вам больш сказаць. Я пайду нават на тое, каб дзесьці скараціць нашу прысутнасць у тых рэгіёнах, якія не вельмі хочуць з намі супрацоўнічаць, і перакінуць нашы асноўныя дыпламатычныя намаганні на тыя рэгіёны, дзе нас чакаюць і дзе мы можам атрымаць аддачу ад гэтага супрацоўніцтва.
І вы — адзін з першых, хто накіроўваецца на гэтую працу», — адзначыў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка даручыў кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Макею «ўзяць гэта пад сур’ёзны кантроль і з міністрам замежных спраў зыходзіць з гэтай канцэпцыі развіцця адносінаў Беларусі з афрыканскім кантынентам».

Супрацоўніцтва Беларусі з азіяцкімі краінамі, канстатаваў кіраўнік дзяржавы, складваецца паспяхова: «Мы практычна аслупавалі сваю прысутнасць усюды. Нядаўна ў Інданезіі пасла прызначылі. Ну, можа быць, да Аўстраліі не дабраліся, але, я думаю, гэта справа будучыні. З Азіяй у нас добрае супрацоўніцтва, і мы маем там дастаткова сіл». Ёсць добрыя перспектывы для пашырэння супрацоўніцтва з Японіяй, адзначыў Лукашэнка.

Стратэгія развіцця ўзаемадзеяння з краінамі Амерыкі, паводле яго слоў, таксама дакладна вызначана: т

ут асноўны ўпор робіцца на буйныя дзяржавы, такія як Венесуэла, Бразілія. Адзначаецца ўзаемная цікавасць да актывізацыі кантактаў з Аргенцінай, сказаў Лукашэнка.

«Мы павінны мець рэзерв, дыверсіфікаваць нашу знешнюю палітыку. Таму мы адкрываем пасольствы ў такіх буйных і вядомых дзяржавах, як Нігерыя, — заявіў Лукашэнка. — У нас адкрытая эканоміка, экспартна арыентаваная. Нам нікуды не падзецца ад супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі».

Каментары17

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране51

Светабнаўляецца51

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране51

Светабнаўляецца51

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць